Час адыходзіць ужо ад гэтай турэмнай тэматыкі, Максім. Нічога перспектыўнага і матывуючага ў гэтым няма. Варта ўставаць на ногі і станавіцца зноў кімсці карысным - маяком.
.
14.09.2026
Скажыце тое пра турэмную тэматыку НКУС-КДБ, хай адыходзяць.
І нават калі ў нейкай светлай будучыні тэма знікне з рэальнасці, яна застанецца актуальнай: напрыклад, з-за таго, што грамадства не адрэфлексавала савецкі перыяд і, больш канкрэтна, рэпрэсіі, з-за таго, што не былі зробленыя практычныя высновы, мы зараз маем і новы турэмны перыяд.
Беларуска
14.09.2026
Максім Знак - вельмі таленавіты ва ўсім. І словы, і спевы, і кліп - вельмі спадабаліся. Божа, якія людзі сядзелі столькі гадоў за кратамі! Столькі скрадзена моцы, здароўя, твораў і нават жыццяў беларускіх талентаў і не толькі, звычайных простых беларускіх людзей, патрыётаў. Не, такое дараваць адназначна нельга. Успомніўся Алесь Пушкін, шматгадовы "Маяк". Дзякуй Максіму за вершы, песні і падзяка ўсім, хто кліп ствараў.
Максім Знак выпусціў новы кліп