Каментары да артыкула

Трамп патлумачыў, чаму дагэтуль працягваецца вайна ва Украіне: Байдэн даў ім 350 мільярдаў

  • Американское позорище
    01.05.2026
    Днище пробито окончательно.
  • Indrid Cold
    01.05.2026
    Dark Woke ужо ідзе. MAGA і Гройперам падрыхтавацца
  • 1
    01.05.2026
    Indrid Cold, расавыя войны ды пагромы? Дык то ж было ўжо.
  • Г
    01.05.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Bielarus 4ever
    01.05.2026
    Г, ці можа агент КДБ СССР і ФСБ РФ, а таксама жыхар Эпштэйн-сіці быць геніем?
  • .
    01.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Муся
    01.05.2026
    Непредсказуемый дурак. ). Но это хорошо.
  • 453543
    01.05.2026
    Муся, Ён дурак, дурак, але ж мыла не есць. Ну тут, штоб ужо так яуна стаць на бок масковii... Астауся толькi адзiны крок: на прэсканфенэнцыi аб'явiць "Так, я агент Красноу".
  • Bielarus forever
    01.05.2026
    Ты лепей іранскімі "маджахэдамі" займіся , а ня лезь ва Ўкраіну. А то справаў кучу распачаў - і ніводную да ладу не давёў.
  • Беларус
    01.05.2026
    Bielarus forever, вы што, ён ужо 10 войнаў спыніў і разоў пяць перамог Іран.
  • Пайду шукаць першакрыніцы
    01.05.2026
    Трэба ісці глядзець першакрыніцы. А пакуль што я зразумеў словы Трампа так, што Еўропа, бачачы, што ЗША дапамагае Украіне, зусім расслабілася і не зрабіла для Украіны нічога, што дапамагло б рэальна спыніць вайну, бо спадзявалася, што гэта ўсё будзе рабіць ЗША. Ну і шахер-махер Еўропы з Расеяй (Еўропа думала, што вайна скончыцца за пару дзён і ўсё ў яе з Расеяй будзе як і было, што працягнуць гандляваць з Расеяй. Таму і маўчала Еўропа першыя некалькі дзён вайны. І да сіх пор дае Расеі грошай за энерганосьбіты больш грошай, чым дае дапамогі Украіне.)
  • .
    01.05.2026
    Ён дзейнічае паступова, не вельмі вялікімі крокамі. Зрушвае паняцце нормы. Кожны з крокаў абуральны, але не тое, каб празмерна і каб прывесці да імпічменту.
    Кожны раз прыпыняецца на мяжы здрады.

    Кажа, што не трэба было дапамагаць Украіне, зараз пад повадам адсутнасці дапамогі ў Іране пагражае забраць войскі з Еўропы, што далей? Прыдумае санкцыі да Еўропы за тое, што дапамагаюць Украіне?

    Падобная тактыка ў Пазняка. Пакрокава абвінавачвае Еўропу то ў мігранцкім крызісе на мяжы, то ў супрацоўніцтве з РФ па знішчэнню РБ. Таксама падтрымка ворага, але нібыта не прамая.
    З таго, што яны не дагаварваюць, куды яны эвалюцыянуюць, нават больш ясна пра іхнія каштоўнасці, чым па таму, што яны кажуць прама. Нейкі чырвона-карычневы полюс ватнікаў і рэднэкаў.
    Яны не тое каб агенты Пуціна і Лукашэнкі, яны самі хацелі б быць пуцінымі і лукашэнкамі.
  • У мільённы раз
    01.05.2026
    ., Дыктатура ў Венесуэле. Дыктатура на Кубе. Іран, якому маўкліва амаль дазволілі займець ядзерную зброю. Расея, якой дазволілі напасці на Ўкраіну. Двойчы.

    Гэта ўсё сапраўдны кошт вашых "каштоўнасцяў".
  • .
    01.05.2026
    Што да чаго? Якія, па-вашаму, мае каштоўнасці і як з іх вынікае падтрымка Венесуэлы, Кубы, Ірана і Расеі?
    Пішыце нібыта "ў мільённы раз" (хаця не памятаю такога апанента), а сфармуляваць думку паслядоўна, з логікай, няздольныя.
    Што правадыры коснаязыкія і перакручваюць з галавы да ног, што іх прыхільнікі.

    Факты відавочныя: Трамп шкадуе аб дапамозе Украіне, значыць, ён за больш раннюю яе капітуляцыю перад Расіяй, значыць, ў гэтым ён дапамагае Расеі.
    Вы таксама зараз граеце на баку Расеі, бо здымаеце з яе адказнасць за вайну. У Вас не "Расея напала на Украіну", а "якой дазволілі напасці", то-бок перанос віны і адказнасці на кагосьці іншага.
  • Адказваю
    01.05.2026
    ., вашыя "каштоўнасці" - плявузгаць на Трампа, нягледзячы на рэчаіснасць і вынікі яго дзейнасці.
  • .
    01.05.2026
    Збіраем у кучу вашую глыбокую думку. Якім чынам маё меркаванне (сфармавалася ў 2025 годзе) да Трампа (першы раз прэзідэнтам у 2017 годзе) паўплывала на стварэнне дыктатуры на Кубе (1959)?
    Верыце ў машыну часу? Ці проста ў галаве дзве думкі "правадыр харошы" і "яго ворагі дрэнныя", а праз туман і нянавісць лагічныя сувязі ўбудоўваюцца абы як?

    І пра рэчаіснасць, вынікі дзейнасці толькі што напісаў: ён за скарэйшую паразу Украіны, ў ідэале ў мінулым, без амерыканскай дапамогі. А Вы паўтараеце расейскую канспіралогію, накіраваную на зняцце з РФ адказнасці за агрэсію.
    Разумным паўтараць не трэба. Я паўтарыў. Заўважылі ці на трэцяе кола пойдзем? Бо вашае "адказваю" на галоўнае, на сутнасць не адказала.
  • .
    01.05.2026
    Адказваю, вы мой нік скралі. ".", "адказваю" гэта я. Я педафілаў як Трамп не апраўдваю. Прыдумайце сабе іншы нік.
  • Праўда
    01.05.2026
    ., > Якім чынам маё меркаванне (сфармавалася ў 2025 годзе) да Трампа (першы раз прэзідэнтам у 2017 годзе) паўплывала на стварэнне дыктатуры на Кубе (1959)?

    Выглядае, што гэтая размова вымагае занадта шмат ад вашых інтэлектуальных здольнасцяў,
  • .
    02.05.2026
    Вернемся да галоўнага, што спрабуеце забалбатаць. "Праўда" і "рэчаіснасць" у тым, што вы спрабавалі апраўдаць Расею, а калі не пракаціла, схаваліся.

    [Зрэдагавана]
  • .
    02.05.2026
    Тут, у дачыненні да інтэлектуальных здольнасцяў была класічная прымаўка пра аднаго [рэд. выдалена] і дзесяць мудрацоў :)
  • Праўда
    02.05.2026
    ., ну, калі суразмоўца нават не разумее, што альтэрнатыва Трампу - гэта дыктатуры, войны і ядзерная зброя ў Ірана пад акампанэмент рыторыкі аб "каштоўнасцях", то нашто марна гвалціць яго слабыя глузды?
  • .
    02.05.2026
    Так дакажыце гэта.
    Вы размаўляеце як вернік, які лічыць, што суразмоўца дурны, бо не вывучыў догмы верніка.
    У вас рэальна культ Святога, які адзін супрацьстаіць дыктатурам і войнам. І яго Прышэсце ў 2017/2025, бо без яго і да яго нібыта ніхто не змагаўся з дыктатурамі і войнамі.

    Давайце разбяром вашыя лозунгі з дапамогай фактаў і логікі.
    Ці знёс Трамп дыктатуру ў Венесуэле? Не, замяніў кіраўніцтва, а сістэма засталася той жа. Апазіцыя дагэтуль у выгнанні.
    Ці знёс Трамп дыктатуру ў Іране? Не, толькі прызываў да паўстання, а сам на дапамогу не прыйшоў. Вынікі яго вайны яшчэ не зразумелыя. (І дарэчы, сама эскалацыя вайны супярэчыць лозунгу "спыняе войны", так? Але ў вас "Вайна - гэта мір" (Оруэл)).
    Ці знёс Трамп дыктатуру ў Кубе? Не, пакуль толькі размовы.
    І галоўнае для нас. Ці знёс Трамп дыктатуры ў Расеі і Беларусі? Не, наадварот, пашкадаваў, што амерыканская дапамога замінала дыктатуры ўзмацніцца за кошт тэрыторыі больш свабоднай Украіны.

    І нагадаю галоўнае: Вы апраўдвалі Расею і сказаць вам у сваё апраўданне няма чаго.
  • Праўда
    02.05.2026
    ., якія догмы, калі гэта факт жыцця? Мадура ў турме, а ягоныя нашчадкі баяцца рыпнуцца, Куба ў блакадзе і моліць аб пра перамовах, Іран разбомблены і ў блакадзе, кацапстан паліваюць ракетамі як божанька запавеў, не зважаючы на "эскалацыю".

    Але ж, невероятному хоць у лоб страляй - "какіе вашы даказацельства". І, замест падзякі за вызваленых, адныя дурныя папрокі: чаму Трамп не знёс дыктатуру у Беларусі. Няма словаў для гэтых недарэк.
  • .
    02.05.2026
    На вашай мове адкажу. "Неверагодныя" трампісты ў сваім "свеце ружовых поні" не бачаць "рэчаіснасці" і працягваюць наіўна верыць, што Трамп змагаецца з дыктатурамі за свабоду народаў.
    "Факт жыцця" ў тым, што Трамп атрымаў венесуэльскую нафту і супакоіўся. Праблема для яго ўжо вырашана. А дыктатура засталася.

    Па Ірану і Кубе вынікаў пакуль няма, не спяшайцеся з пахвальбою. Трамп ужо спяшаўся раней з пахвальбою, што скончыць вайну ва Украіне за 24 гадзіны.
    Пры гэтым, вядома, жадаю поспехаў па Ірану і Кубе і буду рады, калі ў яго (у ЗША з яго кіраўніцтвам) атрымаецца.

    Яго высылкі па Венесуэле, Ірану і Кубе не даказваюць, што без яго нейкія "каштоўнасці" (якія?) падтрымлівалі тыя дыктатуры.
    Мы ізноў вяртаемся да таго, што паўтараеце догмы, а не даказваеце аргументы.

    Па Беларусі пытанне толькі ў тым, што Вы хвалілі яго за барацьбу з дыктатурамі. Вызваленні бачу, але гэта не барацьба з і не перамога над дыктатурай.

    Галоўнае нашае пытанне: па дыктатуры ў Расеі і па вайне Расеі.
    "Кацапстан паліваюць ракетамі". Хто палівае? ЗША не ўдзельнічае. Украіна змагаецца. Калі выкарыстоўвае амерыканскія ракеты, то тыя, што купляе Еўропа. Па Тамагаўкам апошняе абяцанне Трампа было восенню 2025 года, але дагэтуль не далі.
    І Трамп шкадуе, што дапамагалі раней.

    Вы асабіста працуеце на адбельванне Расеі, бо ў Вас не "Расея напала на Украіну", а "якой дазволілі напасці". Перанос адказнасці.
    Дагматыкі без крытычнага мышлення ўразлівыя да прапаганды. Менавіта гэта адбылося з вамі, калі паўтараеце іх наратывы. "Гэта не мы, нас вымусілі".
  • Праўда
    02.05.2026
    ., "факт жыцця" ў тым, што трансфармацыя рэжыму, які знаходзіцца пад пагрозай наступных удараў, і ва умовах вяртання ў краіну буйных амерыканскіх кампаній, непазбежная. Вызваленне палітзняволеных - першая ластаўка працэсу.

    Тое ж самае, з вялікай імавернасцю, чакае Іран і Кубу. Каб вы не крыўляліся дарма, Трампу пляваць на дыктатуры. Ён вырашае перш за ўсё праблемы сваёй краіны, што мае сэнс.

    Асабліва, калі параўнаць з папярэднімі амерыканскімі (пагатоў, еўрапейскімі) балбатунамі - вялікімі змагарамі за каштоўнасці, якія не зрабілі нічога, каб вырашыць праблемы, што выспявалі дзесяцігоддзямі, а толькі іх стваралі, як тую ж нафта-газавую рашку.
  • .
    02.05.2026
    Тады што Вы тут прапагандуеце? Спачатку "альтэрнатыва Трампу - гэта дыктатуры", а пасля "Трампу пляваць на дыктатуры". Тады розніцы няма і ў вашым свеце ён не альтэрнатыва.

    Па Венесуэле калі чакаць паляпшэнняў? Дата? Калі выніку няма зараз (вызваленне вязняў яшчэ не знос дыктатуры), то і гэтая краіна не ў спісе перамог, а ў спісе абяцанак.

    Наконт вырашэння праблем сваёй краіны. Калі на вашай мове дайшло, працягнем.
    "Неверагодныя" трампісты ў сваім "свеце ружовых поні" не бачаць "рэчаіснасці" і працягваюць наіўна верыць, што Трамп нешта робіць лепш за папярэдніх прэзідэнтаў.
    "Факт жыцця" ў тым, што ў ЗША дзве партыі і свая логіка палітычнага жыцця, калі кожны наступны кіраўнік кажа, што папярэдні рабіў усё не так.
    Падкрэсліваю: кажа. Задача наіўных - верыць, усяму, што кажа.

    І што ў нас па галоўнаму пытанню з артыкула: гульні Трампа на карысць Расеі, амерыканскіх ракет, вашай гульні на карысць расейскай прапаганды? Шосты раз нагадваю. Пераймяноўвайцеся ўжо з "Праўды" ў "Крывадушша і слізкасць".
  • Праўда
    03.05.2026
    ., я прапагандую здаровыя глузды. Тое, што апартуністычны Трамп можа дамаўляцца ці наадварот біць дыктатуры дзеля сваіх мэтаў, не адмаўляе пазітыўных вынікаў прынамсі часткі яго дзеяў.

    Тым больш, не даказвае, што яго палітычныя апаненты, медыйнай брахнёй якіх тут большасць перахрэстна самаапыляецца, нечым лепшыя.

    І тым больш ня варта дадаваць сваёй брахні і бязглуздых высноваў, як вы робіце.
  • .
    03.05.2026
    Калі Вы адначасова кажаце супрацьлеглыя аргументы ("Трамп супраць дыктатур" і "яму пляваць на іх") - гэта ніяк не здаровыя глузды, гэта няздольнасць у азы логікі.
    Калі А - аргумент, А і не А = Няпраўда (хлусня).

    Ваш аргумент, што Трамп нешта робіць для сваіх мэтаў, а нешта добрае атрымліваецца як вынік часткі яго дзеянняў.
    Вы не можаце верыць у "добрага бога", які метакіравана робіць добрае (і самі гэта прызналі).
    Вы верыце ў "дурнога бога", "хаатычнага", які "наносіць дабро" толькі выпадкова, маючы іншыя мэты.

    Халопская псіхалогія. Давер цару, нават калі ён дурны. Дзесяцігоддзі з Лукашэнкай не навучылі, калі не казаць пра стагоддзі таго, што было раней.

    Вынікі па зносу дыктатур я толькі што разбіраў. Пакуль усе дыктатуры на месцы.
    Папраўлюся: знос дыктатур нават не ў абяцанках Трампа, ён толькі ў "ружовых марах" трампістаў. Трамп не абяцае прагрэсу па Венесуэле, а пра дыктатуры ў Расеі і Беларусі заўсёды маўчаў.

    Па аргументу "яго апаненты не лепшыя". На ягоным месцы я б даўно даў зброю Украіне, што нанесла б урон Расеі і відавочна было б лепш.
    Вы супраць? Пытанне такое ж простае і прамое, як "чый Крым" і адразу выкрывае прарасейскія здраднікаў. Трамп павінен даць зброю Украіне, так/не?
  • Праўда
    03.05.2026
    ., што ж, напішыце Мадуры ў турму, распавядзіце, як яго дыктатура "на месцы" - пацешце старога. Напішыце Сі, распавядзіце яму, што яго венесуэльскім кантрактам нічога не пагражае. Патэлефануйце аятале Хаменеі… а, ну так.

    Разумееце, з блазнамі часам цікава пагаманіць, але не калі яны цалкам адмаўляюць рэчаіснасць.
  • Ботам
    03.05.2026
    ., Спрабуеце распавясці ў лепшым выпадку сектантам, а хутчэй за ўсё лукапуцінскай агентуры логіку? Марна спрабуеце. Вы не верыце слепа ў іх правадыроў, Трампа і Пазняка, вы не сектант. Вы не апраўдваеце любое глупства нарцысічных дзядоў за 80. А калі гэта агентура, то ўвогуле любыя размовы марны. Хоця і карысны малаабазнаным у гэтым людзям. Вось тэлеграм Пазняка. Апошнія пасты. Віншаванні Пазняка, чытанне вершаў Пазняка, дзякаванне Пазняком усіх чытаючых і віншуючых за чытанне вершаў і віншаванні. Пра вызваленне Пачобута да гэтага ні слова. Тыпу "рады за". Ні слова, толькі пра сябе любімага.
  • Ботам
    03.05.2026
    ., І апошняе, на салодкае. Пра пахі.

    "Калі чытаеш выраз:
    "канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету" -- адразу пахне "офісам" і Брусэлем".

    Вы павінны верыць і цалаваць гэтых дзядоў у попу. Без логікі. Проста верыць. У любое іх трызненне.
  • .
    03.05.2026
    Мінус дыктатар не значыць мінус дыктатура.
    Галоўнае пытанне здраднікам (бо з "Чый Крым" вывучылі ўжо): Трамп павінен даць зброю Украіне, так/не?
  • Праўда
    04.05.2026
    ., а пра гэта наступным разам распавядзіце рускамірным, якія тут голасна летуцяць пра смерць лукашэнкі.

    Вядома ж, смерць дыктатара не заўсёды азначае смерць дыктатуры. Але суд над дыктатарам, дамоклаў меч над ягонымі спадкаемцамі, кантроль над ледзь не адзіным прыбытковым экспартам і вяртанне адпаведнай галіны буйному амерыканскаму бізнэсу - гэта добрая заяўка на трансфармацыю. Без залішняга гвалту і насаджвання марыянетак.

    А на пытанні з дзіцячага садку я не адказваю, даруйце.

    [Зрэдагавана]
  • .
    03.05.2026
    Я не скажу, што размовы марныя. Калі ў іх укідваюцца шмат высілкаў, значыць, мэты ідэалагічнай перамогі ёсць.
    Пазіцыя "Праўды" за час дыскусіі змянілася (хоць ён і не прызнае гэта).
    Таксама канструкцыі пра чый Крым і зброю Трампа кагосьці могуць прымусіць вызначыцца, або хаця б выкрыцца.
  • Праўда
    04.05.2026
    ., > Пазіцыя "Праўды" за час дыскусіі змянілася (хоць ён і не прызнае гэта).

    Лолшто?
  • Адказваю
    01.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • У мільённы раз
    01.05.2026
    Глядзіце на тое, што ён робіць, а не на тое, што балбоча. Але ж, каму я кажу…

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць