Павел Дураў прапанаваў аплачваць ЭКА незамужнім жанчынам, якія хочуць зацяжарыць ад яго
-
24.12.2025бабруйчанін , затое ён разумны, не тое што малодшы
-
24.12.2025Малайчына, лепей траціць грошы на новых дзяцей, чым на новых [Рэд. Выдалена] як робяць большасць.
[Зрэдагавана] -
24.12.2025Гэта ненармальна, сотня сіблінгаў, якія ня ведаюць адзін аднаго і потым дадуць блізкароднаснае патомства
-
24.12.2025З чаго ён вырашыў, што з'яўляецца "якасным матэрыялам"? Вялікая самаацэнка.
Ідэі праз гены не перадаюцца, а нават калі б перадаваліся, якасць яго ідэй сумнеўная.
І ўдзел у павелічэнні насялення Расеі - для чаго? Больш забойцаў (у горшым выпадку) або больш няшчасных людзей (у лепшым). -
24.12.2025., "З чаго ён вырашыў, што з'яўляецца "якасным матэрыялам"? Вялікая самаацэнка."©
Вы сур'ёзна? У яго ёсць як розум, так і знешнасць, таму яго смела можна называць "якасным матэрыялам".
"І ўдзел у павелічэнні насялення Расеі - для чаго? Больш забойцаў (у горшым выпадку) або больш няшчасных людзей (у лепшым)."©
А іншых варыянтаў не існуе? Нейкае ў вас чорна- белае бачанне. А да каго з гэтых двух катэгорый запісваецце самаго Паўла? -
24.12.2025Знешнасць на аматарку.
Розум ацэняць тыя, хто яго не мае (я ж толькі што сказаў пра перадачу і якасць прадукцыі таго розуму - разумнаму было б дастаткова).
Самае брыдкае - панты. Каб зразумець іх зло, дастаткова паглядзець на тых сляпых самаўпэўненых дзядоў, што зараз вырашаюць лёсы рэгіёну і свету.
Іншыя варыянты для новых жыхароў Расеі павінен прывесці той, хто аспрэчвае мае варыянты (няўжо і гэта не відавочнае?) -
24.12.2025., "Знешнасць на аматарку."©
Так можна сказаць пра кожнага) Але ж відавочна, што ён падабаецца жанчынам.
"Самае брыдкае - панты."©
Гэта ўжо ваша псіхічнае
"Іншыя варыянты для новых жыхароў Расеі павінен прывесці той, хто аспрэчвае мае варыянты'©
Я аспрэчваю не вашы варыянты, а тое, што магчымы толькі гэтыя варыянты. Пры гэтым, адкрыта ў вас пытаю "А іншых варыянтаў не існуе?"©
Вы жа, на гэта адкрытае пытанне не адказваеце. -
25.12.20251. Не відавочна. Шмат жанчын апыталі? Гэта мае назву "канапная сацыялогія".
Тым больш, ён жа і даплачвае, то-бок сам па сабе, ва ўмовах чэснай канкурэнцыі ён не такі прыцягальны.
2. Ёсць псіхічнае ў халопаў. Калі у барына бздура, халоп не заўважае - сабе прасцей.
Калі свой барын напаў на іншага, халоп уключае туман "не ўсё так адназначна" - сабе прасцей.
3. Я адразу сказаў свае 2 варыянты. І?
Вось не сорамна зусім пустое ліць? -
25.12.2025., "1. Не відавочна. Шмат жанчын апыталі? Гэта мае назву "канапная сацыялогія".
Тым больш, ён жа і даплачвае, то-бок сам па сабе, ва ўмовах чэснай канкурэнцыі ён не такі прыцягальны."©
Гэта смех) Упэўнен, што калі жанчынам прапанавалі абіраць ад каго зацяжарыць, ад вас, ці ад Паўла, яны б абралі вас!
"2. Ёсць псіхічнае ў халопаў"©
Добра што разумееце сваім псіхічныя забабоны, а не спрабуеце згуляць у гульню "сам дурак".
"3. Я адразу сказаў свае 2 варыянты. І?
Вось не сорамна зусім пустое ліць?"©
А я ў вас адразу спытаў "іншых варыянтаў не існуе"? Так вось, вы так і не адказалі. -
25.12.20251. Ізноў пустая спроба зачапіць (бо нават для такога выпаду трэба бачыць асабіста).
Калі чалавек звычайны, не з ідэальных, кантэкст значна ўплывае на ўспрыяцце. Пакажыце фота аднаго і таго ж чалавека і скажыце, што ён мільярдэр, а другой групе скажыце, што забойца - і атрымаеце розныя рэакцыі.
2. Гэтае "самдурак" - вашая рэакцыя на ацэнку пыхі Дурава.
Насамрэч, параўнайце фоты Дурава з голым торсам з аналагічнымі ад Пуціна. Красаўцы.
3. Я адразу ўсе свае варыянты сказаў.
Вы не разумееце простыя рэчы? Ці робіце выгляд "не разумею"? Гэта яшчэ горш.
Сам Дураў не знайшоў сябе месца ў Расеі. І гэта не чалавек, які разумее сутнасць сваёй радзімы, гэта той, хто спрабуе "ўсядзець на двух зэдліках". -
25.12.2025., "1. Ізноў пустая спроба зачапіць (бо нават для такога выпаду трэба бачыць асабіста)."©
Ёсць такое, вырашаў трохі пажартаваць
А калі сур'ёзн, Паша сапраўды добры генетычны матэрыял, на мой погляд, 20% мужчын можна смела такім назваць і Паша ў яго уваходзіць. Можна толькі задаецца пытанне ці зьяўляецца ён выбітным генетычным матэрыялам, ці не.
'2. Гэтае "самдурак" - вашая рэакцыя на ацэнку пыхі Дурава."©
Ізноў вы спрабуеце з бальной галавы на здароваю.
"3. Я адразу ўсе свае варыянты сказаў"©
Ад вас не было слоў, што вы бачыце выключна гэтыя два варыянты. Вось я вас я спытаў " ці ёсць для вас іншыя?"
Калі для вас існуюць толькі вашыя два, магу толькі паўтарыць сваю выснову, што вы жывеце ў чорна- белым свеце. -
25.12.20251. І адкуль такія антрапалагічныя высновы пра "добры генетычны матэрыял"?
Па выгляду вырашалі? Ці глядзелі на яго брата, як тут раілі? На бацькоў і сваякоў?
Ці па ідэях зрабілі высновы пра гены?
Як увогуле можна вырашаць пра якасць генетычнага матэрыялу, не маючы таго матэрыялу? Напрыклад, пра схільнасць да складаных хвароб і г.д.
2. Пустое. Баіцеся разглядаць такую дрэнную рысу чалавека як пыху і яе магчымыя наступствы, калі гэты чалавек мае ўладу. Проста "не бачыце", як сляпая пляма.
3. Ізноў пустое. Дэклараваць пра "чорна-белы свет" недастаткова, трэба прывесці свае аргументы, напрыклад, нешта светлае для будучыні расейскага дзіцяці.
Глядзіце, Вы далі 4 нібыта крытычных адказы і дагэтуль не сфармавалі сваю думку. І нават не разумееце, што гэта абавязкова, база.
Я здзіўлены не толькі вашым неразуменнем звычайнай логікі, але і тым, што Вам зусім не сорамна (выглядаць слабым, неразумным, пустым). -
26.12.2025., "Як увогуле можна вырашаць пра якасць генетычнага матэрыялу, не маючы таго матэрыялу?"©
Ну вам жа адсутнасць гэтага матэрыяла не нераскаджае сумнявацца ў яе якасці.
"2. Пустое. Баіцеся разглядаць такую дрэнную рысу чалавека як пыху і яе магчымыя наступствы,"©
Тут я згодзен, ёсць цэлая нацыя, якая мае гзтыю пыху і наступствы для яе праз гэта сур'ёзныя.
А калі па сутнасці, яго пыха адпавядае яго статусу.
"Дэклараваць пра "чорна-белы свет" недастаткова,"©
Недастаткова каму?) У Расеі, як і любоў іншай дзяржаве можа нарадзіцца акрамя вамі сцвярджаеіыя забойцы і няшчасныя людзі, таленавітыя медыкі, добрыя бізнэсоўцы, выдатныя спартоўцы і проста звычайныя шчасьлівыя людзі. А цень існуе ў кожнай дзяржаве, і ў кожнага чалавека.
"Я здзіўлены не толькі вашым неразуменнем звычайнай логікі, але і тым, што Вам зусім не сорамна (выглядаць слабым, неразумным, пустым)."©
Выглядаць такім у вашых вачах? ) Вы лічыце, што можаце быць для мяне кропкай адліку? Гэта смех, я сам ведаю якія я ёсць і ваша меркаванне ніяк на ўплывае на гэта.
І зноў, гэта ВАША псіхалагічнае. -
26.12.20251. Даказвае той, хто сцвярджае. У даным выпадку Дураў і Вы ў яго падтрымку.
Я пачаў з таго "з чаго ён вырашыў пра якасны матэрыял". Так дзе доказы?
2. "Я згодзен, ёсць нацыя..." Мы абодва ведаем, што размова пра Дурава, а не пра нейкую нацыю.
Мы абодва ведаем, што "я згодны" - хлусня. Вы не згодныя з маім выказваннем, Вы пераводзіце стрэлкі максімальна прымітыўнай і недарэчнай маніпуляцыяй. Вы ўключаеце дурачка.
Вы мужчына, які адказвае за свае словы, ці блазан? І ці разумееце, што калі часта ўключаць дурня, то людзі будуць за яго і прымаць?
> "яго пыха адпавядае яго статусу"
Пыха на тое і пыха, што не адпавядае ніякаму статусу. Тут халопскае меркаванне "барыну можна ўсё".
Яго статус - у адказнасці за свой прадукт і яго карыстальнікаў. Дзіўныя выказванні, фоты і ініцыятыва з генафондам ніяк не з'яўляюцца неабходнымі для існавання чалавека на яго месцы (з яго статусам).
3. "Недастаткова каму?)" "Вы лічыце, што можаце быць для мяне кропкай адліку?"
(Пунктам, не кропкай, гэта не пунктуацыя). Каму заўгодна. Аргумент або ёсць, або яго няма. Гэта аб'ектыўны факт. Аргумент у Вас з'явіўся з 5 спробы і з маёй падказкі/падачы. Гэта таксама аб'ектыўны факт. Аб'ектыўны - які не залежыць ад суб'ектыўнага - каштоўнасцей назіральнікаў. Вы самі, калі будзеце чэснымі з сабой, прызнаеце, што аргумент з'явіўся ў Вас толькі зараз.
> "таленавітыя медыкі, добрыя бізнэсоўцы, выдатныя спартоўцы і проста звычайныя шчасьлівыя людзі."
Немагчыма жыць у Расеі і не разумець, што робіць гэтая дзяржава.
Таму іх выбар - або падтрымка забойцаў, або эміграцыя, варыянт: унутраная эміграцыя, пакуль не схапілі за "неагульны выраз твару". Другі варыянт ёсць няшчасце, пра яго ўся вялікая руская літаратура, тая самая праблема "лішніх людзей". -
25.12.2025[Рэд. выдалена]
Вам ..ражаць гадаваць ..пасля))