Каментары да артыкула

Дарадца Наўседы: Канчатковае рашэнне па ахове Ціханоўскай яшчэ не прынятае

  • Пянёндзы цю-цю
    14.10.2025
    Летувісы пачалі разумець, што яна працуе на іх і вязе ім міл’ёны кэша, а не беларусам. Узаемавыгодная ўгода лукашэнкі і захаду мець такую крэатуру.
  • Адэкватны гусак
    14.10.2025
    Будзем глядзець праўдзе ў вочы рана ці позна ахова будзе зьнятая. Адбудзецца гэта пры дзейсным Урадзе ці пры наступным – цяпер ужо не мае істотнага значэньня.
  • Мікола
    14.10.2025
    Калі Ціханоўская папрасіла беларусаў скінуцца данатамі на ахову, колькі б здолела сабраць? Аб’ектыўна падтрымка дэмсілаў ну ніякая. За пяць гадоў усе ілюзіі зьніклі.
  • Peter
    14.10.2025
    A nashto Svetu ahouvać dadatkowa? Chiba letuviskaja dziarzhava nie zabiaspieczwaje biaspieku na terytoryji Lietuvy dla usih?
  • У чым праблема?
    14.10.2025
    замест Службы аховы кіраўніцтва цяпер ахову будзе ажыццяўляць Бюро крымінальнай паліцыі Літвы/
    Не разумею, у чым праблема? Што за перапалох у офісе?
    Офіс не давярае ўзроўню прафесіяналізму і кампетэнцыі Бюро крымінальнай паліцыі Літвы?
    Па-мойму, калі ёсць апасенні, што ёсць пагрозы жыццю, дык ахова ад структур паліцыі самае то.
  • Спадар
    14.10.2025
    Сення насамрэч С.Ціханоўская (як і Ціханоўскі) ---- "сбітые летчыкі"...
  • .
    14.10.2025
    Рашэнне не прынята, але ўжо выконваецца.
    Рашэнне "не канчатковае", "быццам бы", "яшчэ".
    Бюракратычныя перлы.

    Насамрэч у кожнага рашэння ёсць нумар, дата прыняцця, подпіс(-ы) адказнага(-ых) за рашэнне.

    Кафкіянская сусветная бюракратыя.
    Але беларусам, на жаль, няма з чаго выбіраць і дзе выказваць прынцыповасць, не маем уласнай дзяржавы.
    (І так, для тых, хто жадае параўноўваць, тэрор і трызненне лукашэнкаўскай улады значна горш).

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць