Каментары да артыкула

Праваабаронцы запусцілі маніфест Release N:OW з заклікам да гуманітарных перамоў

  • Ох
    06.09.2025
    Счас их тут живьем сожрут барацьбiты-да-апошняй-кроплi-з-варшавы.
    P.S. "WordPress Double Opt-In by Forge12" - боже, кто ж им сайт-то делал...
  • .
    06.09.2025
    Не яснае і дзіўнае ў гэтай навіне:

    1. "Да гэтай даты [7 верасня] ... Таццяна Хоміч разам з шэрагам праваабарончых ініцыятыў абвяшчаюць пра запуск маніфесту" (Наша Ніва)
    "К дате [7 сентября] ... Татьяна Хомич вместе с рядом правозащитных инициатив объявляют о запуске манифеста" (Reform.news)
    "К этой дате [7 сентября] ... Татьяна Хомич вместе с правозащитниками запустила компанию Release N:OW" (Зеркало)

    Аднак маніфест і кампанія былі запушчаны яшчэ 21 траўня 2025 года - у Дзень беларускіх палітвязняў. Пра тое напісана на іх сайце і была навіна "Вясны" ў той дзень. І сайт з менавіта такім маніфестам тады ўжо існаваў.

    Зараз на сайце маніфеста няма нічога пра "запуск 7 верасня" і пра гэты новы прэс-рэліз. Іншыя сацсеткі маніфеста невядомыя, на сайце не ўказаны. Сам маніфест толькі на мовах EN, BY, DE, прэс-рэліз - RU (хаця пераклад мог быць і ініцыятывай рускамоўных СМІ).
    Новага прэс-рэлізу няма і на "Вясне", у Кавалеўскага на канале "Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва", у politzek.me, на сайце "FreeBelarusPrisoners" (Хаміч з'яўляецца суаснавальніцай арганізацыі) і г.д.


    2. Прэс-рэліз, які апублікавалі СМІ і сам маніфест значна адрозніваюцца па акцэнтах.
    У прэс-рэлізе:
    "На протяжении многих лет приоритетом стратегии демсил и международных партнеров была смена режима в Беларуси, а освобождение людей рассматривалось как результат этого процесса. Прошло пять лет. Мы призываем адаптировать стратегию к реальности: сделать главным приоритетом освобождение людей и начало диалога с Минском."
    "Кризис в Беларуси не будет решен из-за дальнейшей эскалации. Его можно преодолеть только через деэскалацию, диалог и немедленное освобождение политических заключенных."

    У арыгінальным маніфесце нічога няма пра карэкціроўку стратэгіі дэмсіл са "змены рэжыму", нічога пра "рэальнасць", "эскалацыю" і "дээскалацыю". Затое ёсць абзац пра "ніякіх саступак без вызвалення".


    Пытанні:
    Прэс-рэліз у СМІ адправілі сапраўдныя ініцыятары маніфеста? Адзіны афіцыйны кантакт на іх сайце: [email protected].
    Калі гэта ўсё ж так, чаму прэс-рэліз праз некалькі месяцаў пасля запуску і подпісаў удзельнікаў значна змяняе сэнс маніфеста: можна прачытаць так, што ўсе падпісанты згодныя адмовіцца ад мэты змены рэжыму.
  • Ф
    06.09.2025
    ., ого! Дык Хоміч і кампашка яшчэ й схлусілі, падставіўшы пад свае лукаферштэерскія гульбішчы праваабаронцаў?
  • .
    06.09.2025
    Фактчэкінг па публічных крыніцах пакуль не дазваляе сцвярджаць нешта дакладнае: ці гэта фэйк ад невядомых асоб, ці сапраўдная інфармацыя з памылкамі і/або скажэннямі на нейкім этапе.
    У нармальным выпадку можна было б чакаць, што прэс-рэліз з'яўляецца на сайце ініцыятывы, пасля яго распаўсюджваюць арганізацыі-стваральнікі, іх публічныя асобы. Зараз нічога гэтага няма, проста нехта напісаў у СМІ, яшчэ ў выходныя, яшчэ і з падазронымі памылкамі пра "новую" ініцыятыву і даволі адчувальным змяненнем сэнсу.
  • Хопіць!
    06.09.2025
    Чые правы абараняюць гэтыя праваабаронцы і на якія дэмакратычныя сілы яны пераводзяць стрэлкі? Гэтая процьма невядома чым займаючыхся арганізацый павінны САМІ рабіць тое, што яны пішуць у сваіх мемуарах-маніфестах! Хопіць галасіць у інтэрнэтах і падарожнічаць па Барэлях. Ідзіце і дамаўляйцеся з дыктатарам, каб вызваляў нашых людзей! Вам плоцяць ЗАРОБКІ за вынікі працы, а не за гэтае лямантаванне!!!
  • Ф
    06.09.2025
    N:OOOOOPSSSS

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць