Знайшлі артэфакты што на Менцы калісь жылі беларусы, навад цывілізацыя была а не затокі пасьля зьлевы з навальніцай
Жвір
05.08.2025
То бок, тэхналягічны ўзровень адпавядаў, і пераўзыходзіў, тагачасны сярэднееўрапейскі ўзровень. Таксама было й у Полацку, Тураве, Пінску, Наваградку, Берасьці, Гародні, і т.д. І гэта ў той час (9 ст.!), калі на тэрыторыі Жамойці не існавала нават гарадоў... Гэта я да пытаньня, адкуль пайшла Літва, і хто ў каго насамрэч у рабах перабываў.
Найперш не галасі!
05.08.2025
Выбачайце, сп. Жвір, але каму вы гэта агульнавядомае нагадваеце? Ужо баюся, што самому сабе: самога сябе пераконваеце і пераконваеце.
Не
05.08.2025
Жвір , думаю, што "сярэднееўрапейскі ўзровень" уключаў ліццё ўпрыгажэнняў паўсюль, дзе былі гарады.
Жвір
05.08.2025
Найперш не галасі! , выбачэньні прымаюцца.
Найперш не галасі!
05.08.2025
Паводле напісанага Фрыдай Гурэвіч, у культурным слаі Наваградка "древнеруского периода" была найбольшая шчыльнасць ювелірных вырабаў ў Еўропе. Самая высокая шчыльнасць ювелірныз знаходак на 1 м². Фрыда Давыдаўна Гурэвіч - археолаг з Ленінграда, доктар навук. Спецыялізацыя - жалезны век і ранняе Сярэднявечча ад Калінінграда да Панямоння. З сярэдзіны 1950-х і да канца сваёй навуковай дзейнасці ў 1980-х капала і вывучала Наваградак.
У Полацку раскапалі астаткі ювелірнай майстэрні плошчай 24 м² тысячагадовай даўніны.
Я гэта ведаю і мне няма патрэбы штохвілінна падымаць галас "А вось летувісы, а вось паляўнічы на самагітаў, а вось той, а там, а вы чулі..." Даўно час пра саміх сябе парупіцца, а не бясконца вышукваць і ўспамінаць хто дзе калі, выбачайце, пернуў ў лужыну.
Жвір
05.08.2025
Тут ускоснае сьведчаньне таго, што на момант свайго зьнікненьня, Менск на Менцы існаваў цягам вельмі доўгага часу, бо пасьпелі скласьціся сьпецыфічныя, уласьцівыя месту, рамёствы й, адпаведна, гандль рамеснымі вырабамі, а значыць і сталыя гандлёвыя шляхі. А вось Менск на Нямізе пэўна значна маладзейшы, бо нічога падобнага ў ім не знаходзілі. Хутчэй за ўсё месца было заснавана, як тагачасны "лягістычны хаб" ля рачных шляхоў...
На Менцы ўпершыню знайшлі ліцейную форму для ювелірных упрыгажэнняў. Гэта змяняе ўяўленне пра жыццё летапіснага Менска
Ужо баюся, што самому сабе: самога сябе пераконваеце і пераконваеце.
Фрыда Давыдаўна Гурэвіч - археолаг з Ленінграда, доктар навук. Спецыялізацыя - жалезны век і ранняе Сярэднявечча ад Калінінграда да Панямоння.
З сярэдзіны 1950-х і да канца сваёй навуковай дзейнасці ў 1980-х капала і вывучала Наваградак.
У Полацку раскапалі астаткі ювелірнай майстэрні плошчай 24 м² тысячагадовай даўніны.
Я гэта ведаю і мне няма патрэбы штохвілінна падымаць галас "А вось летувісы, а вось паляўнічы на самагітаў, а вось той, а там, а вы чулі..."
Даўно час пра саміх сябе парупіцца, а не бясконца вышукваць і ўспамінаць хто дзе калі, выбачайце, пернуў ў лужыну.