Нацыяналісты - гэта тыя, на кім трымаецца гісторыя, культура, краіна. Толькі ў нас прапаганда кажа, што нацыяналіст = нацыст. Таму ні культуры, ні гісторыі, ні мовы. "Беларусь па-над усім!" - вось такі зараз павінен быць лёзунг, каб мы не зьніклі. Мне пляваць на тых, хто не ведае нашае мовы, вучыце, вы сюды прыехалі, паважайце тутэйшых, іх гісторыю, мову, а не зьдзекваецеся.
James Connolly
04.02.2024
Ёсік,
Калі Вы думаеце, што Шын Фэйн альбо, прыкладам, шатляндзкая SNP ці валійская Plaid Cymru рэпрэзэнтуюць замшэлы кансэрватыўны нацыяналізм узору БНФ пачатку 90х, то баюся Вас расчараваць. Гэта радыкальныя прагрэсіўныя партыі (Шын Фэйн дык увогуле чыста левая партыя, з моцным марксісцкім элементам, SNP тое што называецца broad church -- ад левалібэралаў да ультралевых). Гэта палітычныя сілы, прыязныя іміграцыі, асабліва на тле кіруючай C&UP. Дастаткова згадаць, што старшынём SNP (і, адначасова, Першым міністрам Шатляндзкага ўраду) зьяўляецца Хамза Юсаф, нашчадак імігрантаў з Пакістану. Цяперашнія эўрапейскія нацыяналісты выступаюць за шырокія пераўтварэньні на карысьць сацыяльнай справядлівасьці. І, красамоўная дэталь, у праграме Шын Фэйн -- абвяшчэньне ізраільскага пасла пэрсонай нон-грата ў Ірляндыі на тле гэнацыду ў Газе.
Так
04.02.2024
Ёсік, шкада, што папярэдні каментар не прайшоў. Калі коратка, супраць нацыянальных лозунгаў выступаюць не толькі савецка-расейскія лукашэнкаўцы і расіяне, але таксама "прагрэсіўныя" расейскамоўныя белорусы тыпу феміністкі Вольгі Шпарагі, якая "Беларусь перад усім" прыраўняла да нацызму, а нават паставіла пад сумнеў "Жыве Беларусь". І ў падобным духу бабарыканец Іван К.
Ёсік
04.02.2024
James Connolly , Беларусь па-над усім! І тады ўжо ў вас будзе шанец любога амбасадары выгнаць зь Беларусі. Пры чым тутака БНФ? Давайце вернем мову, гісторыю, сцяг і герб. Ведаеце, што па абвешчаным плане краіна павінна была за 10 гадоў перайсьці на белмову, за 10 гадоў. Будучыя мбасадары ва ўстановах павінны за 5 гадоў вывучыць японскую, кітайскую, не кажу пра іншыя мовы. БНФ - гэта на той момант была панацэя ад саўка. На 180° трэба было разварочвацца, і пачынаць з чыстага аркуша. Абсікаліся беларусы, мова, разумееш, мужыцкая, ні крааасііівая.
Адольфавіч
04.02.2024
James Connolly , я думаю, што вы добра разбіраецеся ў сартах лайна
James Connolly
04.02.2024
Ёсік,
Ня ведаю, як Вы, а я добра памятаю тыя падзеі. Тады адбываўся ўздым нацыянальнай самасьвядомасьці сярод беларусаў па ўсім СССР. У Сакратарыят ВС БССР, а пасьля РБ ішлі патокам тэлеграмы і лісты ў падтрымку наданьня беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай. Мноства этнічных беларусаў, якія з розных прычынаў апынуліся па-за Бацькаўшчынай (напрыклад, вайскоўцы) імкнуліся перасяляцца ў Беларусь. Тыя, хто заставаўся, засноўвалі нацыянальна-культурныя аб'яданьні, частка зь якіх існуе дагэтуль.
Была пэўная насьцярожанасьць з-за пераводу справаводзтва і адукацыі на беларускую. Не таму, што беларуская=мужыцкая, а таму, што гэта вельмі складаная справа. Але да моманту рэфэрэндуму 1994 году, беларусізацыя ўжо далёка пасунулася, і тыя настаўнікі, якія спачатку спакваля наракалі, пераходзячы на беларускую, пасьля гэтаксама бухцелі, вяртаючыся да расейскай у навучальным працэсе.
Але быў у праграме БНФ элемент, які палохаў большасьць -- нэалібэральныя рынкавыя рэформы і павальная прыватызацыя грамадзкай маёмасьці. Людзі небеспадстаўна бачылі ў гэтым пагрозу беспрацоўя і галечы для сябе і сваіх сем'яў. Пры тым, што Беларусь, адрозна ад большасьці постсаўка (у тым ліку Польшчы і Балтыі) мела тады даволі разьвітую і сучасную на той момант прамысловасьць і хутчэй нагадвала Чэхію альбо Славенію, у якіх рэформы былі найбольш лагоднымі (Славенія тады ўвогуле адрынула парады МВФ). Для БНФ менавіта стаўка на безаглядныя рынкавыя рэформы і прыватызацыю была простым шляхам у электаральны нябыт. Выбары ў ВС РБ 13 скліканьня былі яшчэ адносна свабоднымі. БНФ атрымаў на іх 0 месцаў.
Што да кадраў беларускага МЗС, якія гадаваліся менавіта тады. Ну, паглядзіуе на Кавалеўскага, на Сьлюнькіна. Яны на высокім узроўні валодаюць як беларускай, гэтак і мовамі прымаючых краінаў. Увогуле, мне даводзілася чуць ад амэрыканскіх і эўрапейскіх дыпляматаў добрыя характарыстыкі ў адрас прафэсійнай падрыхтоўкі дыпляматаў беларускай школы. Іншая справа, што прафэсіяналізм гэта далёка ня ўсё.
Зянон
04.02.2024
James Connolly , ну так, цяпер уся маёмасць у дыктатара, а элехтарат сядзіць на крэдытах за шпакоўні, заводы запушчаны, краіна здадзена, ні мовы, ні культуры, ні нават БНФ, на які нейкія дзятлы вякаюць да сёння.
James Connolly
04.02.2024
Зянон,
А Вы забаўны.
Вы нават не заўважаеце, што ўсе беды, якія Вы слушна пералічылі, не ў апошнюю чаргу адказнасьць тагачаснага БНФ ды ягонага лідара, імя якога Вы абралі сабе за нікнэйм. Адказнасьць гэтая палягае ў тым, што яны ня здолелі (а ў вялікай ступені -- не схацелі) стварыць прывабны вобраз дэмакратычнай Беларусі, за які можна было б прагаласаваць. Літаральна штурхнулі народ у абдымкі папуліста. Беларускі "народзец" ім быў не такі, усё спрэс "саўкі" ды "манкурты". Умудрыліся на доўгія гады адвярнуць беларусаў і ад дэмакратыі, і ад беларушчыны. Гэтыя проста праср@лі наш шанец, і дагэтуль замест таго, каб мінімальна вучыцца на сваіх памылках, дагэтуль сеюць звады і варажнечу, шукаюць агентаў ды вякаюць пустапарожнія лёзунгі, за якімі ў найлепшым выпадку няма аніякага пазытыўнага зьместу.
Нацдэм
04.02.2024
James Connolly , не трэба блытаць прычыны са следствам, краснаперы
Абменны фонд
04.02.2024
James Connolly , добра, што тролі лукашысцкія могуць пісаць па беларуску
Зянон
04.02.2024
James Connolly , БНФ вінаваты, што яго забараніў лука, вы ідыет
James Connolly
04.02.2024
Адольфавіч,
Наконт сартоў ня ведаю, але ад Вашага камэнтара лайном сьмярдзіць выразна.
Зямля пад белымі крыламі
04.02.2024
Так, шпарагі гэтыя няхай навучацца перш гаварыць на мове гэтай зямлі, пакуль іх не чутна.
Так
04.02.2024
Перамаглі нацыяналісты, страшны сон БССР, якім пужалі (асабліва ў 1990-я) і далей пужаюць народ Беларусі.
А так добра, можа гэта будзе крок да канчатковага аб'яднання Ірляндыі.
James Connolly
04.02.2024
Так,
аб'яднаньне Ірляндыі ў бліжэйшыя гады ня выключана, пры ўмове, што Шын Фэйн выйграе выбары ў Дойл у сакавіку 2025, як ужо выйграў выбары ў Стормант. У партыйнай праграме такі пункт традыцыйна ёсьць.
Упершыню прадстаўнік нацыяналістаў узначаліць урад Паўночнай Ірландыі