БЕЛ Ł РУС

1945, жизнь до Миндовга и эпидемии: новая «Наша гісторыя»

18.04.2020 / 13:15

Nashaniva.com

Эпідэміі ў розныя эпохі, жыццё да Міндоўга: як выглядала ранняя Літва і 1945 — усё гэта тэмы новага нумара «Нашай гісторыі». 

Пра раннюю Літву піша спецыяліст па гэтым перыядзе — кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

З іншых матэрыялаў звярну ўвагу на артыкул Валера Каліноўскага пра «Чатыры каханні Барыса Кіта».

А таксама на артыкул Сяргея Астанковіча пра Паўла Растаргуева, які даследаваў беларускія гаворкі Севершчыны, гэтага далёкага ўсходу беларускага масіву.

І яшчэ — на біяграфію Яна Паўла ІІ, якую напісаў Андрэй Вашкевіч. 

Калі мы рыхтавалі гэты нумар, то ў рэдакцыйным калектыве спрачаліся: ці не варта ў сітуацыі, калі межы з усіх бакоў закрытыя, а людзі вымушаныя абмежаваць не толькі паездкі, але і штодзённыя кантакты, часова адмовіцца ад нашай традыцыйнай рубрыкі «Турыстычныя кірункі»? Можа, такая інфармацыя ў цяперашніх умовах недарэчы?

Але прыйшлі да думкі: усё ж такі трэба гэта пакінуць! Чалавецтва вытрымае гэтае выпрабаванне, а свет неўзабаве зноў стане адкрыты. Свет такі прыгожы ў сваёй разнастайнасці — гэтае часовае закрыццё межаў так востра нам пра гэта нагадала.

У гэтым нумары часопіса Андрэй Дзмітранок піша пра Рым — сталіцу Італіі, краіны, якая пакуль найбольш церпіць ад новай заразы. А Сяргей Грунтоў — пра Спіш, горны раён на мяжы Польшчы і Славакіі, які мінулым летам прайшоў з канца ў канец пешкі.

Каранавірус, як нішто іншае, нагадвае нам, наколькі важныя для сучаснага чалавека звычайная камунікацыя, магчымасць некуды паляцець, паехаць, пайсці, сустрэцца, пагаварыць. Самыя простыя і будзённыя, здавалася б, у цяперашнім свеце магчымасці, а ўсё ж і яны часам аказваюцца, як пісаў класік, «як здароўе тое: не цэнім, маючы, а страцім залатое — шкада…».

Беспрэцэдэнтная за сто гадоў, ад часоў лютавання грыпа-«іспанкі» ў 1919—1920, гадах пандэмія прымусіла свет хоцькі-няхоцькі адмяніць ці перанесці ўсе масавыя мерапрыемствы, нават такія, якія дагэтуль не праводзіліся толькі падчас сусветных войнаў, накшталт Алімпійскіх гульняў. Адной са шматлікіх ахвяраў такога кшталту могуць стаць і запланаваныя на май юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю заканчэння ў 1945 годзе баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Але мы міма гэтай даты прайсці ніяк не можам. Таму тэма нумара ўсё ж менавіта яна (артыкулы Андрэя Акушкі на старонках 4—16). Разам з эпідэміямі — куды ад іх сёння дзецца! — у беларускім і сусветным гістарычным кантэксце (артыкулы Андрэя Скурко і Аляксея Казленкі на старонках 19—27).

У «Нашай страве» гэтым разам — пернікі, факты пра якія сабраў доктар гісторыі Алесь Белы. А яшчэ — сырніца з сям'і незабыўнай Таццяны Сапач. І рымская карбанара.

А ў «Разборы карціны» — «Вершнік» (насамрэч, вялікалітоўскі) Рэмбранта.

Ну і комікс — для тых, хто любіць коміксы.

І гэта яшчэ не ўсё, што маем у красавіцкім нумары:

Дык падпісвайцеся (гэта можна рабіць і анлайн) — і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Чытайце таксама: Ацаніце зручнасць: падпісваецеся анлайн і атрымліваеце часопісы з дастаўкай дахаты. «Наша гісторыя», а малым «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»

Напомню, что по подписке — самая низкая цена на наше издание.

Подписка на месяц стоит 4,77 рубля, на полгода — 28,62 рубля. Подписавшись на полгода, вы сэкономите 5 рублей. И для нас подписка также наиболее экономичный способ распространения.

Если по каким-то причинам вы не подписались, спрашивайте журнал «Наша гісторыя» в киосках и магазинах «Белсоюзпечати» или на почте. Приводим также список книжных магазинов, где можно купить наш журнал:

Минск

Почтовым отправлением или с доставкой на дом

вы можете заказать журнал на Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродно

Брест

Гомель

Витебск

Могилев

Бобруйск

Барановичи

Молодечно

Лида

Новополоцк

Пинск

Вильнюс

Варшава

Напоминаем, что журнал можно купить и в ПДФ-формате (в электронной версии). Рекомендуем ее тем, у кого нет доступа к бумажной версии.

Подписной индекс 00469

Причем по подписке журнал обходится дешевле, чем если его покупать в магазинах и киосках.

Каковы принципы журнала

Мы выпускаем научно-популярный журнал. Это значит, что он ориентирован на широкого читателя, а не на научных работников. Наш подход — история простыми словами.

Мы задумали его как журнал, который будет объединять, а не разделять. Кроме того, нам важны системность, объективность и историзм. Нам важно писать без мифологии и мистификаций, так как только правда интересна.

Читайте также:

Комментарии к статье