Интеллектуальная игра БНР-QUIZ для всех желающих — 28 марта -
Мінск, 3-ці Загарадны зав. 11 (ст.м. Маладзёжная). 19:00. Уваход вольны.
Суполка «Эвангельская Беларусь» запрашае на святочную інтэлектуальную гульню БНР-QUIZ, прымеркаваную да 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Самыя неверагодныя факты і цікавосткі пра БНР, спевы і тэатральныя замалёўкі, вясёлая кампанія і каштоўныя падарункі — усё гэта будзе на БНР-QUIZ, абяцаюць арганізатары.
Каб узяць удзел у БНР-QUIZ трэба:
• Сабраць каманду 3-5 чалавек
• Зарэгістравацца - tinyurl.com/bnrquiz
• Прыйсці 28 сакавіка ў 19:00 па адрасе: 3-ці Загарадны завулак 11 (ст.м. Маладзёжная).
Удзел у БНР-QUIZ бясплатны.