БЕЛ Ł РУС

Бэрнардыны: апошнія тыдні

28.06.2007 / 20:37

Толькі лянівы яшчэ не паблукаў па сутарэньнях бэрнардынскага кляштару, які ў хуткім часе мае стаць гатэлем. Дабралася туды і наша фотакарэспандэнтка Юлія Дарашкевіч.

У хуткім часе ў былым бэрнардынскім кляштары паўстане гатэльны комплекс. А пакуль будынак фактычна нікім не заняты (ваенная камэндатура і пракуратура пераехалі некалькі месяцаў таму), там можна спакойна блукаць з фотаапаратам. З сабой браць ліхтар, дзяўчатам - хлопца, які перакіне праз бэтонны плот :)




Саўна будзе відаць тут





У сутарэньнях зробленыя камэры. Не ва ўсіх ёсьць батарэі. А холад там страшны


А гэта штрафны ізалятар. Жалезны зэдлік прымацаваны да падлогі


Настольны жывапіс у адной з камэраў - "дэмбельскі цягнік"


Камэра для прапаршчыкаў па ўмовах лепшая



У кабінэтах - кінутыя нататнікі, зламаныя кампутары і дзяржаўныя сымбалі




Від з вакна будучага 5-цізоркавага гатэлю


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула