БЕЛ Ł РУС

Ад НКВД да БРСМ

6.11.2003 / 13:00

Nashaniva.com

З 27 кастрычніка ў галоўным будынку БДУ пачала працаваць фотавыстава, прысьвечаная 85-й гадавіне ВЛКСМ.

Экспазыцыя не абмяжоўваецца савецкім часам. У адным шэрагу стаяць здымкі бравых сталінцаў, брэжнеўска-гарбачоўскіх ленінцаў ды сяброў БПСМ і БРСМ. Здымкаў заходнебеларускіх камсамольцаў, якія сапраўды змагаліся за нацыянальнае адзінства і сацыяльныя правы, на выставе няма.

Побач з уласнымі выявамі бээрэсэмаўцы павесілі — безь ніякіх камэнтароў — здымкі з пасяджэньняў Вучонае рады ўнівэрсытэту і нават фота рэктара Аляксандра Казуліна. Матывацыя — некалі рэктар працаваў у камсамольскіх структурах. Гэта не здымае пытаньня пра правамернасьць выкарыстаньня прадстаўнікоў унівэрсытэцкай адміністрацыі для рэклямы асобных грамадзкіх аб’яднаньняў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула