БЕЛ Ł РУС

P.S.

28.08.2000 / 13:00

Nashaniva.com

№ 34 (191), 21 — 28 жніўня 2000 г.


P.S. 

 

Кастусю А. зь Менску. Такі Ваш зварот пачуюць і падтрымаюць толькі тыя, хто ўжо ўсьвядоміў сябе беларусам і ўжо спрыяе нацыянальнай культуры. А вось як гэта давесьці астатнім? Бадай, лепшага за ўласны прыклад нічога пакуль ня вынайдзена. Гаварыце па-беларуску паўсюль, дамагайцеся беларускай адукацыі, урэшце, стаўце сабе на падваконьне запаленую сьвечку 25 Сакавіка, як прапануе спн. Сурвілла... Тады мусіце штодня ўступаць у жывы кантакт з атачэньнем і ўжо ад Вашага ўмельства будзе залежаць, ці пераканаеце.

 

Ананіму зь Менску. Лукашэнка, безумоўна, ведае, «што творыцца за ягонай сьпінаю», бо сьвядома сканцэнтраваў у сваіх руках усю ўладу ў краіне і, адпаведна, усю адказнасьць, у тым ліку і за «грашкі» БПСМ. Ваш ліст — яшчэ адно сьведчаньне таго, што гісторыя людзей ня вучыць, і кожнае новае пакаленьне абавязкова імкнецца набіць сабе гузакоў за аблудную сваю веру ў «добрага цара» і «кепскіх чаляднікаў».


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула