Дарогі Туркмэністану зробяць шасьціпалоснымі
Гэтак пастанавіў наступнік туркмэнбашы Cапурмурата Ніязава Гурбангулы Бердымухамэдаў. Рэканструкцыя мусіць завершыцца да 2010 году.
Гэтак пастанавіў наступнік туркмэнбашы Cапурмурата Ніязава Гурбангулы Бердымухамэдаў. Рэканструкцыя мусіць завершыцца да 2010 году.
Экспэрты знаходзяць у гэтым незвычайным рашэньні жаданьне кіраўніцтва краіны прывабіць у Туркмэністан замежных турыстаў. Аднак пакуль да кожнага замежніка прыстаўляецца асабісты гід, які знаёміць госьця з адметнасьцямі й адначасова кантралюе яго перамяшчэньне і дзеяньні, разьлічваць на турыстычны бум і запаўняльнасьць шасьціпалосных магістраляў не даводзіцца.