На магілёўскі «Славянскі марш» прыедуць і нацыяналісты з Расіі
У прыватнасці, збор абвясцілі сябры смаленскай суполкі «Расейская нацыянальная рада».
Адпаведныя абвесткі з'явіліся ў сацыяльных сетках.
Шэсце і мітынг маюць адбыцца 25 лістапада. Заяўнікам акцыі выступіў магілёвец Дзмітрый Дзенісенка як прыватная асоба. Дзенісенка заклікае «выступіць у падтрымку традыцыйных духоўных каштоўнасцей, ідэі славянскага адзінства, нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, а таксама супраць глабалізацыі».
Заяўнік хацеў выкарыстаць падчас акцыі чорна-жоўта-белыя сцягі — расійскія імперскія, аднак гарвыканкам папярэдзіў яго пра недапушчальнасць гэтага, бо яны незарэгістраваныя ў Беларусі.