БЕЛ Ł РУС

У Ізраілі адменены матч Лігі Еўропы з удзелам былога суперніка БАТЭ

21.11.2012 / 16:56

Nashaniva.com

Выбух у тэль-авіўскім аўтобусе, які адбыўся 21 лістапада, паўплываў на правядзенне матчу Лігі Еўропы паміж камандамі «Хапаэль Іроні» (Кір’ят-Шмон) і «Атлетык» (Більбаа).

Пасля кароткай нарады паміж прэзідэнтам УЕФА Мішэлем Плаціні і кіраўніцтвам УЕФА, у тым ліку прэзідэнтам ізраільскай футбольнай федэрацыі Аві Лузонам, было прынята рашэнне перанесці матч, які павінен быў адбыцца ў Хайфе, на 29 лістапада, паведамляе Спорт-Экспресс.

Нагадаем, што «Хапаэль Іроні» быў супернікам БАТЭ у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ у Мінску перамог 2:0, а ў Ізраілі згуляў унічыю (1:1) і выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула