БЕЛ Ł РУС

Беларускія календары на 2013 год: прадукцыя ТБМ

20.11.2012 / 13:20

Nashaniva.com

16 лістапада на сядзібе ТБМ адбылася прэзентацыя календароў, выдадзеных арганізацыяй цягам 2012 года.

У імпрэзе ўзяў удзел дызайнер Ігар Марачкін, аўтар згаданых календароў.

Да мерапрыемства была аформленая насценная экспазіцыя, у якую ўвайшлі ўзоры календароў розных гадоў і рознага фармату. Азнаёміцца з экспазіцыяй зможа любы ахвотны да канца года.

Варта зазначыць, што падчас распрацоўкі сюжэтаў былі скарыстаныя працы вядомых беларускіх мастакоў Аляксея Марачкіна і Уладзіміра Басалыгі. Акрамя насценных календароў прэзентаваліся кішэнныя, настольныя і перакідныя календары. Апошнія вось ужо тры гады выпускае Гродзенская абласная арганізацыя ТБМ. Ініцыятар задумы і распрацоўшчык гэтых унікальных календароў — кіраўнік ТБМ Гродзеншчыны Аляксей Пяткевіч.

У падарунак кожны з прысутных атрымаў каляндар на 2013 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула