БЕЛ Ł РУС

Генерал-губернатар: Косінец адзеў вайсковую форму — фотафакт

15.11.2012 / 15:53

Ідэя паставіць ўсю краіну пад ружжо і стварыць г. зв. тэрытарыяльную абарону не забытая.

13–14 лістапада ў Віцебску генерал Косінец праводзіў вайсковыя зборы. Ён сабраў больш за 70 чалавек.
У іх ліку кіраўнікі сілавых структур Падзвіння, старшыні раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі прадпрыемстваў-распрацоўшчыкаў інавацыйных сродкаў абароны, ўзбраення і спецтэхнікі.

Як паведамляе газета «Витебский рабочий», адкрыўся збор арганізацыйным сходам, на якім старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец падвёў вынікі выканання мерапрыемстваў па ўдасканаленні тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласці ў гэтым годзе і вызначыў задачы на ​​2013-ы.

Далей удзельнікі збору пабывалі на кантрольна-прапускным пункце, размешчаным на Бешанковіцкай шашы. Там адбыліся комплексныя вучэнні, якія ўключаюць арганізацыю нясення службы на кантрольна-прапускным пункце (КПП), яго абарону ад бандфармаванняў, дагляд транспартных сродкаў, якія здольныя перавозіць узбраенне і наркотыкі, размініраванне прадмета, начыненага невядомымі выбуховымі рэчывамі, затрыманне дыверсійнай групы ды інш.

Падводзячы вынікі збору старшыня Віцебскага аблвыканкама, начальнік зоны тэрытарыяльнай абароны № 4 Аляксандр Косінец адзначыў, што войскі тэрытарыяльнай абароны Віцебскай вобласці, якія ўваходзяць у сістэму Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, спрацавалі на выдатна.

Аднак насіць вайсковыя берцы сам Косінец так і не навучыўся і бруд на палігоне мясіць ён відавочна не збіраецца. Яго палявая форма па-ранейшаму дапоўнена лёгкімі туфлямі.

Больш за тое, так і засталося незразумелым, навошта ладзіць такія дарагія экскурсіі на палігоны для кіруючага складу вобласці і забаўляць іх «гульнёй у вайнушку» з выкарыстаннем рэальнай тэхнікі ва ўмовах катастрафічнага дэфіцыту сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула