БЕЛ Ł РУС

Івацэвіцкая калонія рэкламуе сябе, як «Истинное удовлетворение на 5 баллов!»

15.11.2012 / 11:56

СП

Такі слоган змешчаны на сайце папраўчай установы.

Сайт івацэвіцкай калоніі арыгінальным чынам абыграў абрэвіятуру ўстановы па-расійску. ИУ №5 у слогане ператварылася ў «Истинное Удовлетворение на 5 баллов!»

Сайт калоніі прысвечаны вытворчасці мэблі, якой займаецца ўстанова. Таму, з аднаго боку, такі рэкламны ход падаецца лагічным і зразумелым. З іншага боку, не варта забываць, хто менавіта робіць тую мэблю.

На сёння ў Івацэвіцкай калоніі знаходзіцца больш за 2000 асуджаных. Толькі за апошні год у прэсу некалькі разоў траплялі звесткі то пра ўспышку сухотаў, то пра інцыдэнт з асуджанымі, якіх нібыта збілі за адмову сядзець у залітых вадой камерах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула