БЕЛ Ł РУС

Вялікая Княгіня — сукенкі з новай калекцыі Юозаса Статкявічуса

7.11.2012 / 13:19

Сяргей Гезгала

Юозас Статкявічус (або скарочана Юзаф Статкус) — таленавіты літоўскі мадэльер і тэатральны мастак па касцюмах. Б’ёрк, Ніколь Рычы, прынцэса Дацкая, экс-прэзідэнт Адамкус — усе яны носяць вопратку, пашытую Статкявічусам. У сваёй новай калекцыі «Вясна-лета 2013» Статкявічус натхніўся парою Вялікага Княства Літоўскага, супольнай дзяржавы літоўцаў і беларусаў, залатой парой нашай Еўропы.

Статкявічус умее ствараць як творы чыстага мастацтва, для сцэны, так і строі нештодзённыя, якімі, аднак, можна карыстацца штодзень.

Гэта сапраўдная «от куцюр», якая з часам зойме месца ў музеях.

Барбара Радзівіл? Не, мадэль у фантастычным тварэнні Юозаса Статкявічуса.

Убор аздоблены натуральнымі перламі.

Гэтая сукенка таксама надзвычайная.

Статкявічус стварае строі нештодзённыя, якімі, аднак, можна карыстацца наштодзень.

Чароўная бізнэс-вумэн.

Карацей.

Вялікалітоўскі стыль.

А гэта для мужчын.

Экстравагантны, як большасць мадэльераў, Статкявічус на прэзентацыі арасіў сябе ўласнай парфумай, названай у гонар сябе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула