У Венесуэле канфіскаваныя 1,5 тоны какаіну
Нацыянальная гвардыя Венесуэлы ў нядзелю канфіскавала 1,5 тоны какаіну падчас праверкі грузавога аўтамабіля, спыненага для дагляду ў штаце Лара на захадзе краіны.
Наркотык быў схаваны ў грузавіку ў спецыяльным закрытым аддзяленні. Як заявіў міністр юстыцыі Нестар Рэвероль, какаін прыбыў у краіну з суседняй Калумбіі.
Кіроўца машыны, які мае грамадзянства Венесуэлы, арыштаваны.
У апошнія гады Венесуэла стала адным з ключавых транзітных пунктаў па транспарціроўцы наркотыкаў у Паўночную Амерыку з Калумбіі і Перу.