БЕЛ Ł РУС

Леанарда дзі Капрыа кінуў сваю сяброўку

5.11.2012 / 09:27

Здаецца, галівудскі акцёр Леанарда Дзі Капрыа ў свае 37 гадоў не гатовы затрымлівацца побач з адной жанчынай надоўга. Нядаўна Леа растаўся з чарговай сяброўкай.

Пра гэта піша «The Showbiz Spy».

Згодна з новай інфармацыяй, Дзі Капрыа сышоў ад сваёй дзяўчыны Эрын Хізэртан.

Пара пачала сустракацца ў снежні мінулага года, але нядаўна спыніла амаль гадавы раман.

Як вядома, раней Леанарда меў доўгія стасункі з мадэлямі Бар Рафаэль, Жызель Бюндхен і актрысай Блэйк Лаўлі. Зрэшты, апошнім часам акцёр казаў, што яшчэ не сустрэў кахання свайго жыцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула