БЕЛ Ł РУС

Багацце сям’і камуністычнага прэм’ера Кітая дасягнула $2,7 млрд

26.10.2012 / 10:46

Урад КНР заблакаваў доступ да сайта газеты The New York Times, якая напісала пра фінансавы стан сваякоў кітайскага прэм’ера Вэнь Цзябаа.

Пра гэта паведамляе само выданне.

У газеце адзначылі, што ў Кітаі таксама блакуюць згадкі газеты ці прэм’ер-міністра ў папулярным кітайскім мікраблогу.

МЗС Кітая пакуль ніяк не пракаментаваў сітуацыю.

Раней паведамлялася, што газета NYT апублікавала расследаванне пра фінансавы стан сям’і прэм’ера Вэнь Цзябаа, які, паводле дадзеных выдання, складае $2,7 млрд.

Паводле апублікаваных матэрыялах, члены сям’і прэм’ера сталі вельмі багатымі людзьмі, калі Вэнь Цзябаа заняў пасаду.

Выданне таксама адзначыла, што імёны членаў сям’і былі старанна схаваныя за рознымі партнёрскімі дамовамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула