Прафесар БДУ: Без айфона чалавецтва абыдзецца, а без трактара — ніяк
Дзяржава цвёрда вырашыла развіваць у краіне сістэму
Сваім меркаваннем на старонках «Народнай газеты» падзяліўся прафесар БДУ Барыс Паньшын.
«Перад кіраўніком любога прадпрыемства востра стаяць два пытанні. Першае — гэта кадры. Другая праблема — мадэрнізацыя вытворчасці. Высокакваліфікаваныя рабочыя — неабходная ўмова сучаснай інавацыйнай мадэрнізацыі, — лічыць прафесар. — Сёння ў Беларусі больш за 80% працоўных месцаў на прадпрыемствах займаюць выпускнікі ПТВ. Беларуская сістэма прафтэхадукацыі налічвае звыш 50 ПТВ і заслужана лічыцца найлепшай сярод краін СНД, а яе структура шмат у чым падобная да прафесійнай падрыхтоўкі рабочых у Францыі. Прафесійныя рабочыя шмат у чым забяспечваюць
Паводле словаў Паньшына, захаваўшы і развіваючы сістэму ПТВ, дзяржава дае маладым людзям шырокія магчымасці асваення прафесіі па душы.
«Натуральна, гэта вылучае павышаныя патрабаванні да прафесійнай падрыхтоўкі маладых рабочых — салдат сучаснай інавацыйнай рэвалюцыі, — кажа ён. — Тут яшчэ нямала нявырашаных пытанняў і праблем. Патрабуецца ўсё большая „кропкавая“ падрыхтоўка спецыялістаў для канкрэтных вытворчасцяў, як зноў ствараных, так і мадэрнізаваных. Сёння дзяржаве па сілах ствараць інавацыйныя прамысловыя мястэчкі (кшталту аграгарадкоў), якія добра зарэкамендавалі сябе ў сельскай мясцовасці, і размяшчаць там кластары прафтэхадукацыі».
СМІ, са словаў прафесара, павінныя стварыць культ сучаснага працоўнага чалавека: культурнага, надзейнага, які ўмее галавой і рукамі зарабляць на годнае жыццё.
«Маладых рабочых трэба рыхтаваць з улікам нашых ключавых канкурэнтных пераваг. У Беларусі ёсць дакладныя вытворчасці, развітае сярэдняе і цяжкае машынабудаванне, — кажа прафесар. — Гэта не айфоны, для масавай зборкі якіх даводзіцца прыцягваць тысячы інжынераў і сотні тысяч зборшчыкаў. Беларусь — радзіма БелАЗаў, МАЗаў і трактароў „Беларус“. Без айфона чалавецтва абыдзецца. Без трактара — ужо ніяк».