БЕЛ Ł РУС

Беларусь запрасіла 45 кампаній на прэзентацыю продажу долі ў «МТС»

24.10.2012 / 12:08

Запрашэнні на прэзентацыю продажу долі, якая належыць дзяржаве, у статутным фондзе СТАА «МТС» накіраваны 45 кампаніям, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Запрашэнні накіраваны буйным аператарам электрасувязі, якія працуюць на рынку тэлекамунікацый СНД і далёкага замежжа.

Прэзентацыя па продажы дзярждолі ў СТАА «МТС» пройдзе ў Мінску 2 лістапада.
Яна накіравана на пошук патэнцыйных пакупнікоў долі беларускага аператара сотавай сувязі. Дзяржава плануе прадаць долю ў 51% статутнага фонду прадпрыемства мінімум за $1 млрд. Тэрміны правядзення самога аўкцыёну пакуль не вызначаны.

Як падкрэслілі ў Мінсувязі, правядзенне аўкцыёну не прадугледжвае вызначэнне ўмоў продажу, акрамя ўсталявання пачатковай цаны продажу. Пераможцам аўкцыёну будзе прызнаны ўдзельнік, які прапанаваў найбольш высокую цану.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула