БЕЛ Ł РУС

Што Лукашэнку рабіць з падораным яму «Майбахам»? — відэаапытанне

19.10.2012 / 16:01

На момант апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі быў толькі адзін «Майбах». Гэта машына ўваходзіць у лік самых дарагіх у свеце — кошт на яе пачынаецца з 470 тысяч еўра.

З таго часу парк элітных машын у краіне павялічыўся мінімум удвая. На прэс-канферэнцыі з расійскімі журналістамі 16 кастрычніка Лукашэнка прызнаўся, што нядаўна нейкі бізнесмен з Расіі падарыў яму «Майбах». Але прэзідэнт не асмельваецца ездзіць на ім, кажа, што ў Беларусі гэта было б непрыстойна.

БелаПАН звярнуўся да мінчан з пытаннем: а што б яны параілі Лукашэнку зрабіць з гэтай машынай?

«Катацца там, дзе няма людзей, у яго рэзідэнцыі ў Драздах».

«Я б прадаў яе на аўкцыёне, а грошы аддаў бы ў які-небудзь дзіцячы фонд».

«Паўдзельнічаць у стрытрэйсінгу з насельніцтвам, гэта б яго зблізіла з народам».

«Мне аддаць бясплатна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула