1939 год у памяці беларусаў: прэзентацыя — Гродна, 24 кастрычніка
Ласкава запрашаем на прэзентацыюінтэрнэт-праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі», першага беларускага анлайн сховішча вусных успамінаў.
Мерапрыемства адбудзецца ў Горадні 24 кастрычніка ў 18.30 у (вул. Будзённага, д. 48а, пакой 38).
Сустрэча будзе прысвечана праблемам захавання памяці, значэння вуснагістарычных даследаванняў і захоўвання успамінаў як крыніцы для гэтых даследаванняў.
У якасці асноўнага тэматычнага накірунку для прэзентацыі магчымасцяў выкарыстання вусных успамінаў для гістарычных прац будзе прадстаўлена тэма «1939 год у памяці жыхароў Беларусі».
У сустрэчы возмуць удзел гісторыкі Алесь Смаленчук, Анатоль Вялікі, Вольга Іванова і інш.
Прыходзьце, чакаем!
Уваход вольны