БЕЛ Ł РУС

Паліцыя аштрафавала Міхаэля Балака — ехаў з хуткасцю 211 км/г

18.10.2012 / 15:25

Выбітны нямецкі футбаліст Міхаэль Балак, які нядаўна абвясціў пра завяршэнне сваёй кар’еры, быў затрыманы ў сераду дарожнай паліцыяй Іспаніі за надта хуткую язду.

Максімальна дазволеная хуткасць перамяшчэння па іспанскіх магістралях складае 120 кіламетраў у гадзіну, Балак жа вёў свой ​​аўтамабіль на хуткасці 211 км/г. Паводле іспанскіх законаў Міхаэлю пагражае, як мінімум, штраф памерам 450 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула