БЕЛ Ł РУС

8-класнікі пакаталіся на аўтамабілі ў Мсціславе: 14-гадовы школьнік загінуў

16.10.2012 / 11:13

У Мсціславе (Магілёўская вобласць) у ДТЗ загінуў 14-гадовы школьнік.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ, 15 кастрычніка каля 10.55 14-гадовы вучань 8-га класа, кіруючы аўтамабілем «Сітраен-Ксара», не маючы правоў, на вуліцы Школьнай, на закругленні дарогі няправільна выбраў хуткасць руху.

Падлетак не справіўся з кіраваннем аўтамабілем, і машына, стукнуўшыся ў бардзюрны камень, выехала за межы праезнай часткі і перакулілася.

У выніку ДТЗ 14-гадовы пасажыр загінуў, а кіроўца і 13-гадовы пасажыр з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца і пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін з школьнікаў быў адпушчаны для наведвання ваенкамата, а двое іншых павінны былі знаходзіцца на ўборцы буракоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула