БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: Універсітэт Лазарскага выпусціў рэкламныя буклеты беларускай лацінкай

9.10.2012 / 15:34

СП

ВНУ зацікаўленая ў прыняцці на вучобу беларускай моладзі, тлумачаць ва ўніверсітэце.

Варшаўскі ўніверсітэт Лазарскага выпусціў рэкламныя буклеты «Вучыся поспеху ў сталіцы Польшчы» па-беларуску. І не толькі кірыліцай, але і лацінкай.

Сяргей Калееў, які навучаецца ва ўніверсітэце і працуе ў Аддзеле замежнай рэкрутацыі, адказвае за набор у ВНУ беларусаў. Ён патлумачыў карэспандэнту «НН», што, паколькі Універсітэт зацікаўлены ў наборы беларусаў, то з’яўленне падобнай рэкламы па-беларуску падаецца цалкам натуральным.

Па словах Сяргея Калеева, кірыліца цяжка ўспрымаецца большасцю еўрапейцаў, адсюль і версія буклетаў на беларускай лацінцы. «Універсітэт зацікаўлены ў прыняцці на навучанне свядомай часткі беларускай моладзі», — падкрэсліў Сяргей.

Універсітэт Лазарскага — адна з вядучых ВНУ Польшчы. Заснаваны ў 1993 годзе. Навучанне ў ім праводзіцца па 32 спецыяльнасцях на польскай мове, таксама дзейнічаюць англамоўныя польска-брытанскія адукацыйныя праграмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула