БЕЛ Ł РУС

Смартфоны прынеслі Samsung рэкордныя прыбыткі

5.10.2012 / 09:59

Папулярнасць смартфонаў Galaxy прынесла кампаніі Samsung Electronics рэкордныя прыбыткі.

Паўднёвакарэйская фірма паведамляе, што прыбытак ад асноўнай дзейнасці з ліпеня па верасень 2012 года склаў $7,3 млрд, што амаль удвая больш, чым леташні паказчык за той жа перыяд.

Гэтыя лічбы перасягнулі ўсе чаканні фінансавых аналітыкаў, што прывяло да павышэння кошту акцый Samsung на 1,5%.

Аднак цяжба, што вядзецца з кампаніяй Apple, можа негатыўна адбіцца на будучыні Samsung. Два тэхналагічныя гіганты вінавацяць адзін другога ў парушэнні правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула