Меркаванні: час прымаць строгія меры да алкаголікаў, аж да гвалтоўнай стэрылізацыі
дыскусійны артыкул: абмяркоўвайце
У Беларусі могуць увесці норму, якая прадугледжвае пакрыццё пацыентам выдаткаў на лячэнне,
калі медыцынская дапамога спатрэбілася праз тое, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення. А як яшчэ на заканадаўчым узроўні можна змагацца з алкагалізмам, праз які дэградуе нацыя? Пра гэта «Народная газета» запыталася ў прадстаўнікоў розных прафесій.
Сяргей Касцян, старшыня Беларускага славянскага камітэта:
— Трэба канчаць з ліберальнай дэмагогіяй адносна правоў чалавека ў дачыненні да асацыяльных элементаў. Асабліва гэта датычыць праблемы п’янства. На маю думку, час прымаць строгія меры да алкаголікаў, аж да гвалтоўнай стэрылізацыі. Хіба гуманна назіраць, як пакутуюць дзеці бацькоў, якія вядуць амаральны лад жыцця?
Юрый Царык, палітолаг:
— У аснове пераадолення п’янства ляжыць паўната разумення сэнсу жыцця і бачанне перспектываў. Думаю, што для больш паспяховага пераадолення гэтай маштабнай праблемы неабходныя,
Дар’я Дзяркач, студэнтка:
— Трэба забараніць продаж спіртнога да 21 года, як у некаторых краінах, і ўвесці больш строгую адказнасць, аж да крымінальнай, для прадаўцоў за продаж спіртнога моладзі. А ў нас студэнты нярэдка раніцай на лекцыі не могуць устаць праз тое, што п’янствавалі да позняй ночы… Вось піва забаранілі піць на вуліцах — дык цяпер на набярэжнай у Свіслачы веласіпедысты катаюцца, а п’янай моладзі практычна няма. Так што, атрымліваецца, забароны працуюць.
Ягор Тарасаў, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік гуртка «РадиоОрешек» у Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі:
— Прыбраць на заканадаўчым узроўні ўсю рэкламу алкаголю і спыніць выпуск таннага спіртнога. Піва забараніць наогул, бо яно перастала быць хлебным напоем, ператварыўшыся ў бурду, якая дзецюкоў крыху за дваццаць можа зрабіць інвалідамі. У продажы я б пакінуў толькі дарагое і якаснае спіртное. Няхай чалавек аддасць за бутэльку віна 100 тыс. рублёў, але не падрывае здароўе.
Ірына Лаўрыноўская, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі:
— На маю думку, трэба перш за ўсё мяняць стаўленне да алкаголю ў грамадстве. Трэба пачынаць з сям’і. Раней у Беларусі п’янства асуджалася, у тых жа дарэвалюцыйных выданнях амаль у кожным нумары выкрывалі п’яніц. У адным з даследаванняў я вывучала становішча беларускай сельскай жанчыны, і высветлілася наступнае. Калі раней мужчына узначальваў сям’ю, то цяпер п’янства зрабілася адным з фактараў таго, што жанчына ў сельскай сям’і беларусаў узяла на сябе шматлікія мужчынскія функцыі. Цяпер дзяцей саджаюць за стол з дарослымі, і яны бачаць, як бацькі выпіваюць. Ім здаецца, што алкаголь — гэта нешта добрае. А неабходна з дзяцінства фармаваць негатыўнае стаўленне да п’янства, можа, нават увесці ў школе абавязковы курс пра шкоду алкаголю.
Яўген Талкачоў, доктар
— Забаронныя меры не дапамогуць, але абмежавальныя патрэбныя: прадаваць спіртное толькі ў спецыялізаваных крамах, абмежаваць продаж па часе. Але самае галоўнае — трэба ствараць як мага больш высокааплатных працоўных месцаў, дзе патрабуецца ясны розум і цвёрдая рука. Урэшце, забараніць займаць дзяржаўныя пасады тым, хто трапіўся па п’янай справе. Права вырастае з маралі і этыкі, а не наадварот. Таму калі мы пачнем дзейнічаць толькі праз права, нічога не атрымаецца, пытанне ў змене свядомасці, а гэта заўсёды доўгі працэс.