БЕЛ Ł РУС

Выкладчык падатковага права падмануў падаткавікоў на $600 тысяч, прадаючы свае вершы

26.09.2012 / 10:07

Выкладчык аднаго з ВНУ Екацерынбурга, які навучае студэнтаў падатковаму праву, стварыў ашуканскую схему і падмануў падатковыя органы на $600 тысяч, выкарыстоўваючы свой паэтычны талент.

«Як выявілася, кандыдат юрыдычных навук быў яшчэ і вельмі творчым чалавекам — пісаў вершы. Так, складаючы некалькі дзясяткаў „літаратурных шэдэўраў“ і будучы ўладальнікам фірмы, ён прадаў аўтарскія правы на свае творы іншай кампаніі, якую неафіцыйна сам і ўзначальваў. Кожны верш прадпрымальны выкладчык ацаніў… у 100 тысяч даляраў!» — гаворыцца ў паведамленні ГУ МУС па Свярдлоўскай вобласці.

Агулам выкладчык паспеў прадаць 33 вершы.

Атрымаўшы прыбытак, ён падаў дакументы на вяртанне падатку на суму 18 мільёнаў рублёў.

«Уласна, менавіта гэта і было канчатковай мэтай афёры», — паведамляюць у МУС.

У дачыненні да выкладчыка заведзеная крымінальная справа па артыкуле КК «Замах на махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула