Студэнты з Гродна: «Сабралі ўсіх іншагародніх проста на занятках і павялі галасаваць»
Ці ёсць дзе яшчэ такія факты? Паведамляйце ў каментах
«Нашай Ніве» паведамляюць студэнты гістфака Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта: «Выкладчык універсітэта Амелька і намеснік дэкана Мыслівец сабралі ўсіх іншагародніх студэнтаў проста на занятках і павялі датэрмінова галасаваць у галоўны корпус. Галасаванне адбывалася прымусова. Тое самае адбываецца на іншых факультэтах універа».
Чаму народ ва ўсёй краіне гвалтам гоняць на датэрміновае галасаванне? Бо хочуць падмяніць бюлетэні і накруціць лічбы яўкі. Іншага тлумачэння гэтай істэрыі няма.