БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Ірана абвінаваціў ворагаў у знішчэнні дажджавых хмараў

11.09.2012 / 23:56

СГ

«Вораг знішчае хмары, якія рухаюцца ў бок нашай краіны. Гэта вайна».

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад абвінаваціў ворагаў краіны ў тым, што яны спрабуюць стварыць у Ісламскай рэспубліцы засуху, знішчаючы дажджавыя хмары, якія рухаюцца ў напрамку Ірана. «Гэта вайна, і Іран у ёй пераможа», — заявіў ён.

Тэрыторыя Ірана — адзін з самых засушлівых рэгіёнаў свету. Летась Ахмадзінежад ужо заяўляў, што заходнія дзяржавы ўступілі ў змову з мэтай знішчыць Іран, штучна разганяючы хмары над краінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула