БЕЛ Ł РУС

Загадзя: рашэнне пра перанос рабочых дзён у 2013 г. будзе ў лістападзе

29.08.2012 / 12:29

nn.by

Ранейшая няяснасць з пераносамі выклікала незадавальненне ў працоўных.

Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна сёння на анлайн-прыёме, інфармуе БелТА.

«Гэта пытанне зараз прапрацоўваецца. Пасля прыняцця ўрадам рашэння дакумент будзе абнародаваны — як мяркуецца, у лістападзе 2012 года», — сказала міністр.

Перанос/не перанос перадсвяточных дзён у канцы 2011 і пачатку 2012 года выклікаў многа спрэчак у грамадстве, калі людзі да апошніх дзён не ведалі пра пераносы і не маглі нармальна планаваць свой адпачынак.

Так, у 2013 г. 1 студзеня прыпадае на аўторак, а 31 снежня (панядзелак) афіцыйна лічыцца працоўным днём. 7 студзеня (праваслаўнае Раство) прыпадае на панядзелак і пераносу не патрабуе, 8 сакавіка будзе ў пятніцу і таксама пераносу суседніх дзён не патрабуецца.

1 мая — серада, а вось 9 мая прыпадзе на чацвер, і тут магчымы перанос звязаны з пятніцай 10 мая.

Радаўніца ў наступным годзе будзе вельмі позна: 14 мая (аўторак). Магчымы перанос працоўнага дня з 13 мая. Дзень незалежнасці 3 ліпеня будзе адзначацца ў сераду, 7 лістапада — чацвер, 25 снежня (Каляды) выпадае ў 2013 г. на сераду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула