БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Уругвая хоча, каб улады вырошчвалі марыхуану

10.08.2012 / 10:12

Пераход наркабізнесу ў рукі дзяржавы рэзка знізіць колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

Хасэ Мухіка -- 40-ы прэзідэнт Уругвая. Быў удзельнікам рэвалюцыйнага руху Тупамарас, правёў у турмах 14 гадоў.

Урад Уругвая накіраваў на разгляд парламента законапраект, які дазваляе дзяржаве вырошчваць і прадаваць марыхуану.

Законапраект падтрымаў уругвайскі прэзідэнт, на думку якога, пераход наркабізнесу ў рукі дзяржавы рэзка знізіць колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

Ужыванне марыхуаны і цяпер дазволена ва Уругваі. Законапраект прапануе ўвесці рэгуляванне яе вытворчасці і продажаў.

Паводле ацэнак урада краіны, каб задаволіць унутраны попыт, у год трэба вырошчваць каля 27 тон канопляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула