Айцец Аляксандр Надсан — фотаальбом
Унікальныя фатаздымкі, што фіксуюць гісторыю беларускай Брытаніі ад канца 1940-х.
Гэты альбом быў падрыхтаваны яшчэ ў 2012 г., калі айцу Аляксандру было 86 гадоў. У ім ілюструюцца асноўныя вехі яго жыцця. Айцец Аляксандр Надсан памёр вечарам 15 красавіка.
Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі. Злева направа: Аляксандр Надсан, Пётра Сыч, Якуб Амор (Кастусь Кадушка), Міхась Булыга. Лондан. 1949 г.
IV з'езд ЗБВБ. 1950 г.
Аляксандр Надсан на з'ездзе ЗБВБ. 1951 г.
Злева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандр Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 г.
Управа Беларускага акадэміцкага каталіцкага аб’еднання «Рунь» (пач. 1950-х). Злева направа: Аляксандр Надсан, а. Часлаў Сіповіч, Вітаўт Рамук, Франціш Бартуль.
Злева направа: а. Аляксандр Надсан, Аўген Вярбіцкі, а. Язэп Германовіч, а. Леў Гарошка, Павал Навара. Агарод Марыян-Хаўса (Лондан). 1960 г.
А. Аляксандр Надсан у Бібліятэцы.
Вучні і настаўнікі школы-інтэрната Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане. Сядзяць злева направа: а. Фэлікс Журня, а. Язэп Германовіч, а. Аляксандр Надсан (каіраўнік школы), а. Робэрт Тамушанскі, Лёля Міхалюк. Каля 1967 г.
а. Аляксандр Надсан з беларускімі дзецьмі з Чарнобыльскай зоны. Лондан. 1995 г.
Здымак Дзяніса Раманюка.
Аляксандр Надсан да эміграцыі Бочка (нар. 8 жніўня 1926 г. у в. Гарадзея (сёння Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), грэка-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Скончыў курсы малодшых кіраўнікоў СБМ у Альбярціне. У чэрвені 1944 г. стаў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА. Летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе ў Італіі, дзе браў удзел у баявых дзеяннях і быў паранены. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Адзін з заснавальнікаў ЗБВБ, рэдактар яго часопісаў «Беларус на чужыне» і «На шляху», старшыня арганізацыі ў 1951—1953 гг. Быў адным са стваральнікаў БХАА «Жыццё», БАКА «Рунь», а таксама Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху. Скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэта. Увосень 1953 г. паехаў вучыцца ў Грэцкую калегію ў Рыме.
23 лістапада 1958 г. атрымаў свячэнні святара ўсходняга абраду. У ліпені 1959 г. вярнуўся ў Вялікабрытанію. Працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Нотынгеме і ажыццяўляў душпастырскую дзейнасць у Цэнтральнай і Паўночнай Англіі. Ад 1961 г. стаў адным з кіраўнікоў беларускай школы імя Кірылы Тураўскага ў Лондане.
Ад 1971 г. кіраваў Беларускай бібліятэкай-музеем імя Ф. Скарыны. Актыўна ўдзельнічаў у працы ЗБВБ, Харытатыўнай секцыі, Англа-беларускага таварыства. У 1981 г. стаў на чале Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. 30 чэрвеня 1986 г. быў прызначаны на пасаду апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў у замежжы. Стваральнік і кіраўнік Камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі. Аўтар шэрагу перакладаў літургічных тэкстаў на беларускую мову, публікацыяў з гісторыі беларускай царквы і культуры. Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.