БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Менска забароняць продаж піва ў летніх кавярнях і ў гандлёвых палатках

3.04.2007 / 16:31

З такой прапановай на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме выступіў ягоны старшыня Міхаіл Паўлаў.

Сёлета ў летніх кавярнях і гандлёвых палатках у цэнтральнай частцы гораду піва прадавацца ня будзе. Зьнікне гэты напой і з латкоў вынаснога гандлю.

З такой прапановай на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме выступіў ягоны старшыня Міхаіл Паўлаў.

«Вулічны гандаль у сталіцы перавялі ў разрад цывілізаванага, тое ж самае трэба зрабіць і зь півам, падкрэсьліў Паўлаў. — Сёлета мы не павінны даваць дазволу на продаж гэтага напою ў палатках, вулічных кавярнях і на латках. Гарбату, каву, сокі, мінэральную ваду — калі ласка, рэалізоўвайце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула