БЕЛ Ł РУС

27 ліпеня Мілінкевіч выйшаў на пікет пад бел-чырвона-белым сцягам — фота

27.07.2012 / 19:11

СП

Да пікетоўцаў падышлі міліцыянты ў бронекамізэльках.

Фота Юрася Губарэвіча.

27 ліпеня Аляксандр Мілінкевіч выйшаў на пікет на праспеце Незалежнасці ва Уруччы. Тут зарэгістраваная ініцыятыўная група лідара руху «За Свабоду». Збор подпісаў праходзіць пад бел-чырвона-белым сцягам і сцягам Еўрасюзу.

Як паведаміў «НН» адзін з сябраў ініцыятыўнай групы Сяржук Бахун, прыблізна а 19-й да пікетоўцаў падышлі міліцыянты і запатрабавалі дакументы. Некалькі супрацоўнікаў апранутыя ў бронекамізэлькі. Перапісаўшы дадзеныя, міліцыянты пайшлі ў машыну, адзін з іх з кімсьці кансультуецца па тэлефоне.

Па словах Сержука Бахуна, мінакі даволі даволі ахвотна ідуць на кантакт з пікетоўцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула