БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыўся Міжнародны фестываль тэатраў лялек

15.05.2012 / 16:6

Ён будзе доўжыцца па 20 мая.

15 мая ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек у Мінску адбылося адкрыццё Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек, які будзе доўжыцца па 20 мая.

На фестывалі будуць паказаны лялечныя спектаклі з шасці краін.
У беларускую сталіцу ўжо прыехалі калектывы з Грэцыі, Расіі, Украіны, Літвы. Тэатр лялек «Лікурыч» з Малдовы пакуль затрымліваецца, аднак неўзабаве таксама прыбудзе ў Мінск.

На цырымоніі адкрыцця міжнароднага форуму прысутнічалі першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.

Спектаклем адкрыцця стала «Чароўная дудка» Вольскага ў выкананні Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула