БЕЛ Ł РУС

Куляшоў: Трэба своечасова звяртацца да дактароў

15.05.2012 / 11:54

nn.by

«Народная воля»: У Куляшова рак.

У мінулую пятніцу міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў быў адпраўлены ў адстаўку ягоную пасаду заняў намеснік Ігар Шуневіч.

Журналістам «Народнай волі» атрымалася дазваніцца да экс-міністра, гаварыць ён быў не настроены. Адзінае, што сказаў: «Каб у будучыні не ўзнікала сур’ёзных праблем са здароўем, трэба своечасова звяртацца да дактароў».

Выданне піша, што ў Куляшова быў дыягнаставаны рак. Прычым, зусім не на ранняй стадыі. Чыноўнік нават перанёс некалькі аперацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула