БЕЛ Ł РУС

У Беларусі збіраюцца забараніць курэнне ў рэстаранах і на вакзалах

11.05.2012 / 11:15

Nashaniva.com

З адпаведнай прапановай Мінздароўя звярнулася ў Савет міністраў.

Міністэрства аховы здароўя рыхтуе прапановы аб больш жорсткай забароне на курэнне ў грамадскіх месцах, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу начальнік аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.

Паводле яе слоў, «прынята пастанова Міністэрства аховы здароўя аб «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы», якое тычыцца забароны курэння ва ўстановах (арганізацыях) аховы здароўя, адукацыі, спорту, на аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, на аб’ектах грамадскага харчавання, вакзалах, станцыях метрапалітэна, у вагонах цягнікоў, на рачных судах, за выключэннем месцаў, спецыяльна прызначаных для палення».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула