БЕЛ Ł РУС

Грыбаўскайце сустрэнецца са зняволенай Цімашэнкай

11.05.2012 / 08:46

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце адпраўляецца з працоўным візітам ва Ўкраіну. У харкаўскай бальніцы яна мае сустрэцца з экс-прэм'еркай Украіны Юліяй Цімашэнкай. З Харкава Грыбаўскайце адправіцца ў Кіеў, дзе адбудзецца двухбаковая сустрэча з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, паведамляе партал DELFI.

«На мінулым тыдні я гаварыла з прэзідэнтам Украіны пра становішча, якое склалася ў сувязі са здароўем спадарыні Цімашэнкі. Мы дамовіліся з прэзідэнтам, што ў мяне будзе магчымасць сустрэцца з ёю ў Харкаве. Гэта кардынальна змяняе сітуацыю. Тым больш, што (...) верагодна, што яна ўжо заўтра будзе пераведзеная ў Харкаўскую бальніцу, значыць, ёй дадуць адэкватную неабходную дапамогу лекараў», – сказала 7 мая Грыбаўскайце.

Яна сказала, што па-ранейшаму будзе акцэнтаваць, што працэс інтэграцыі Ўкраіны важны як для самой гэтай краіны, так і для ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула