БЕЛ Ł РУС

На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі 1,5 млн штук кантрабандных цыгарэт

10.05.2012 / 10:20

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, 8 мая гродзенскія памежнікі за 10 метраў ад мяжы затрымалі мікрааўтобус «Фальксваген», гружаны 140 каробкамі цыгарэт (1,4 млн. шт.).
За рулём знаходзіўся мужчына без дакументаў. Паводле яго слоў — жыхар Гродна.

Устаноўлена, што буйная партыя цыгарэт прызначалася для перамяшчэння праз «зялёную» мяжу ў Літву. Тавар на сумежным баку быў замоўлены літоўскімі саўдзельнікамі.

Затрыманы аформлены парушальнікам пагранічнага рэжыму. Тытунёвыя вырабы коштам 182 мільёны рублёў перададзены ў міліцыю. Разбор працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула