БЕЛ Ł РУС

«Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі»

17.04.2012 / 12:50

Выйшла новая кніга гісторыка Алеся Краўцэвіча.

Распавядае сам аўтар: «Гэта кніга — апісанне гісторыі Вялікага Княства праз літаратурны нарыс. Нарыс зроблены на падставе гістарычных фактаў. Разлічана кніга як на настаўнікаў, так і на вучняў і на простага чытача». Ілюстрацыі зроблены Iгарам Гардзiёнкам.

Кніга каштуе 73 тысячы без гандлёвых накрутак. Выданне зроблена аўтарам на дзвюх мовах: па-беларуску і па-англійску. У хуткім часе ў Гродне пройдзе яе прэзентацыя.

Гэта ўжо другая кніга гродзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча з серыі «Жыццёпіс Вялікіх Князёў Літоўскіх». У 2006 г. убачыла свет выданне, прысвечанае Міндоўгу. Зараз рыхтуецца да друку наступная кніга з гэтай серыі — «Ад Войшалка да Віценя. Выпрабаванне на трываласць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула