БЕЛ Ł РУС

Першая прамова Кім Чэн Ына: Завяршыць будаўніцтва моцнай і квітнеючай краіны!

15.04.2012 / 13:04

МБ

Вайсковы парад прайшоў у Пхеньяне ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Кім Ір Сэна.

Яго адзначылі 15 красавіка. Гэты дзень лічыцца ў Карэі галоўным дзяржаўным сьвятам — Днём Сонца.

«Каб умацаваць наш „вайсковы кулак“ і завяршыць задачу па будаўніцтве моцнай і квітнеючай сацыялістычнай краіны, нам трэба рабіць усё неабходнае для ўмацавання народных узброеных сіл. Давайце рухацца да канчатковай перамогі», — заклікаў Кім Чэн Ын.

Да юбілею Кім Ір Сэна быў прымеркаваны запуск ракеты «Ынха-3» («Шлях Продкаў»), якая павінна была даставіць на арбіту спадарожнік «Кванмэнсон-3» («Зыркая зорка»). Запуск прайшоў няўдала — ракета ляснулася ў моры на захад ад Паўднёвай Карэі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула