БЕЛ Ł РУС

У аўтобусе Паланга-Мінск знойдзеная магутная выбухоўка

14.04.2012 / 13:34

дапоўнена

Малады чалавек прыйшоў забраць сумку на вакзал у Вільні. Кіроўца ўбачыў, што ў ёй, і малады чалавек кінуўся наўцёкі.

У аўтобусе, які прыбыў з Мінска ў Вільню каля 10 гадзін раніцы, выяўленая магутная выбухоўка. Як распавёў кіраўнік спецпадраздзялення Aras (аналаг беларускага «Алмаза») Віктарас Грабаўскас, гэта процітанкавая міна. Яе знайшоў кіроўца аўтобуса ў сумцы ў багажным аддзяленні.

У Вільні торбу прыйшоў забраць малады чалавек (паводле звестак паліцыі, грамадзянін Беларусі). Перш чым аддаць пасылку з Мінска, кіроўца паглядзеў, што ў ёй знаходзіцца. Убачыўшы гэта, малады чалавек уцёк, а кіроўца выклікаў паліцыю.

Сапёры дасталі з міны ўзрывальнік. Дагэтуль невядома, ці выбухоўка была баявой або вучэбнай. Яна была новай, а не вырабленай падчас Другой сусветнай вайны. На расійскіх навучальных мінах звычайна бываюць спецыяльныя надпісы, на знойдзенай у аўтобусе міне такіх надпісаў выяўлена не было.

Паліцыя Вільні шукае грамадзяніна Беларусі прыкладна 25 гадоў, які падазраецца ў захоўванні выбухоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула