БЕЛ Ł РУС

Дырэктарам тэатра беларускай драматургіі стаў Ігар Сігоў

22.03.2012 / 19:36

Ранейшы дырэктар Валерый Анісенка будзе пераведзены на іншую пасаду ў сістэме Міністэрства культуры.

Загадам Міністэрства культуры Беларусі дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прызначаны заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігоў.

Як паведаміла прэс-служба Мінкультуры, ранейшы дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка «будзе пераведзены на іншую пасаду ў сістэме ўстаноў Міністэрства культуры».

Ігар Сігоў нарадзіўся 30 снежня 1968 года ў Полацку (Віцебская вобласць). У 1994 годзе, адразу пасля заканчэння Беларускай акадэміі мастацтваў, пачаў працаваць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Сыграў больш за 80 роляў у тэатры і кіно.

У 2011 годзе ўдастоены звання заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула