У школе ў Жодзіне распылілі газавы балончык, 17 дзяцей былі дастаўлены ў бальніцу
У Жодзіна 17 школьнікаў з дыягназам «атручэнне перцавым газам» былі дастаўлены ў бальніцу раніцай 6 сакавіка, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».
У адной са школ горада18-гадовы хуліган падчас перамены распыліў газавы балончык. Усе вучні неадкладна былі эвакуяваны з навучальнай установы.
Паводле інфармацыі следства, малады чалавек прыйшоў да сяброўкі і, верагодна, хацеў сарваць урок. Стаіць пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.
Пацярпелыя дзеці адпушчаны дамоў, іх жыццю нічога не пагражае.