БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі дапускаюць, што ў Мінска адбяруць чэмпіянат свету па хакеі?

29.02.2012 / 16:29

Мінгарвыканкам храбрыцца, што сталіца не панясе страт у выпадку адмены сусветнага першынства ў 2014 г.

Беларусь не панясе сур’ёзных фінансавых страт як арганізатар чэмпіянату свету 2014 года, у выпадку яго адмены. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў сераду заявіў начальнік упраўлення фізічнай культуры і спорту Мінгарвыканкама Аляксей Пракаповіч.

«Ніякіх сур’ёзных страт Мінск не панясе, бо ўсе мерапрыемствы, звязаныя з добраўпарадкаваннем горада, будаўніцтвам лядовай арэны і транспартных развязак, закладзеныя ў генеральны план горада», — адзначыў А.Пракаповіч.

Як паведамлялася раней, менеджар Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Шыман Шэмберг і кіраўнік шведскай секцыі Amnesty International Ліза Берг выступілі з прапановай зноўку разгледзець магчымасць пазбаўлення Беларусі права на правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі года 2014 года.

Зрабіць гэта магчыма толькі на Кангрэсе ІІХФ, які адбудзецца ў маі гэтага года ў Хельсінкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула